Весткі з Жукоўшчынскага сельсавета



З'ЯВІЛІСЯ НОВЫЯ ЖЫХАРЫ

За прайшоўшы перыяд на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельскага Савета нарадзіліся шасцёра дзяцей -- два хлопчыкі і чатыры дзяўчынкі. Адна з іх названа прыгожым і даволі рэдкім імем -- Віталіна.

ПРАЙШОЎ СУБОТНІК

Нядаўна прайшоў суботнік, у час якога была пастаўлена новая агароджа на могілках вёскі Гезгалы. Грошы на набыццё новай агароджы збіралі жыхары вёскі і пасёлка Гезгалы, дапамог СВК "Жукоўшчына".

Актыўны ўдзел у суботніку прынялі жыхары вёскі Гезгалы на чале са старастам Барысам Мікалаевічам Масыкам, ваенныя пенсіянеры на чале са старшынёй мясцовага савета ветэранаў Пятром Пятровічам Самасейка.

А вось падтрымліваць тэрыторыю могілак ў належным санітарным стане дапамагаюць работнікі ўчастка РУП ЖКГ пасёлка Гезгалы.

КРАЯЗНАЎЧЫ ПАКОЙ

Цяпер ідзе рамонт Жуоўшчынскай сельскай бібліятэкі. Ужо зроблены краязнаўчы пакой, экспазіцыі якога прысвечаны жыццю і творчасці мясцовых літаратараў -- Васілю Струменю, Герасіму Прамяню, Петрусю Граніту, Ігнату Дварчаніну. Адна з экспазіцый расказвае пра мастака, выхадца з вёскі Малыя Краглі, Арсеня Двараніна.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/