Весткі з Данілавіцкага сельсовета



ХЛОПЧЫКАЎ НАРАДЗІЛАСЯ БОЛЬШ

За прайшоўшы перыяд 2013 года ў Данілавіцкім сельскім савеце нарадзіліся 13 дзяцей: пяць дзяўчынак і восем хлопчыкаў.

ЗАНЯТЫ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕМ

На пачатку 2013 года ў Данілавіцкім сельвыканкаме налічваліся 49 беспрацоўных. Цяпер іх - 10 чалавек. Многія з гэтай катэгорыі людзей заняты на добраўпарадкаванні тэрыторыі вёсак сельсавета.

АДБУДЗЕЦЦА "АГЕНЬЧЫК"

Да Дня пажылых людзей у Данілавіцкім сельсавеце плануецца правесці святочны “агеньчык". На яго збяруцца старасты вёсак, былыя работнікі сельвыканкама. Іх павіншуюць адміністрацыя сельскага Савета, работнікі культуры. У час мерапрыемства будуць адзначаны лепшыя старасты вёсак.

КЛОПAT ПРА МЕСЦЫ ПАМЯЦІ

У Данілавіцкім сельсавеце клапоцяцца пра вясковыя могілкі. Амаль усе яны абсталяваны кантэйнерамі для смецця. Два разы на год праходзяць суботнікі па навядзенні парадку на могілках. Актыўны ўдзел у гэтым прымаюць жыхары вёсак. Яны прыкладваюць намаганні, каб паставіць агароджу на могілках, пафарбаваць яе.

Дапамогу ў добраўпарадкаванні могілак аказваюць арганізацыі і прадпрыемствы - Ахонаўскае лясніцтва, СВК "Граніт- Агра", Наваельнянская сельгасхімія. Дзякуючы гэтаму калектыву і непасрэдна яго кіраўніку М. Бубноўскаму, на могілках у Стараельні былі ўстаноўлены кантэйнеры для смецця, падсыпана дарога.

А вось у вёсцы Зарой пытанне з дарогай пакуль застаецца праблемным: пад'езд да могілак кепскі, а пасля дажджу дарогу і зусім размывае. Як патлумачыла старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Г. Жых, добраўпарадкаванне пад'язной дарогі да могілак будзе праводзіцца ў верасні-кастрычніку. Дапамогу ў гэтым акажуць Ахонаўскае лясніцтва, СВК "Граніт-Агра". Пасля вырашэння праблемы з пад'язной дарогай да могілак у вёсцы Зарой плануецца агарадзіць вясковыя могілкі.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/