ВЕСТКІ ГЕЗГАЛАЎСКАГА ПАССАВЕТА



ЛІДЫРУЮЦЬ ДЗЯЎЧЫНКІ

За прайшоўшы перыяд бягучага года ў Гезгалаўскім пассавеце нарадзіліся 12 дзяцей, сем з іх — дзяўчынкі. У некаторых дзяцей даволі рэдкія імёны — Мацвей, Уладзіслава, Ева, Валерыя, Лера, Руслана.

ВЯДЗЕЦЦА РЕКАНСТРУКЦЫЯ

Ідзе рэканструкцыя фасада шматкватэрнага пяціпавярховага дома ў пасёлку Гезгалы. Рэканструкцыю праводзяць будаўнікі з Гродна. Яны мяркуюць завяршыць работы на аб'екце ў канцы восені.

ЗАМЕНЕНА АБСТАЛЯВАННЕ

Сёлета праведзена рэканструкцыя кацельні ў пасёлку Гезгалы. Устаноўлена новае нямецкае помпавае абсталяванне. Кацельня працуе на мясцовых відах паліва. Цяпер поўным ходам ідзе падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/