Весткі з сельсаветаў



УТРЫМАННЕ ДАРОГ—НА КАНТРОЛІ ВЫКАНКАМА

Пачатак гэтай зімы быў з вялікім снегам. Частыя снегапады стваралі перашкоды для руху транспарту. Аднак кіраўніцтва СВК "Вензавец", ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка", выканкам Вензавецкага сельсавета не пакідалі вяскоўцаў сам-насам з праблемамі: ачыстка дарог ад снегу праводзілася пастаянна. Жыхары аддаленых вёсак удзячныя кіраўнікам і калектывам названых арганізацый за тое, што дарогі ўтрымліваліся ў належным парадку, да іх маглі даехаць прадстаўнікі любой службы.

КАЛЯДНАЯ СУСТРЭЧА Ў ГОРЦЫ

Работнікі ўстановаў культуры Войневіцкага сельсавета пастараліся, каб навагоднія і калядныя святы прайшлі весела і цікава.

Загадчыца Горкаўскага сельскага клуба Алена Леанідаўна Жыл-інская, да прыкладу, прапанавала вяскоўцам прыняць удзел у "Каляднай сустрэчы". Гульнёвая праграма і бяспройгрышная латарэя спадабаліся вяскоўцам.

ГАДАВЫ "ПЛАН"— ЗА МЕСЯЦ

Летась у Мяляхавіцкім сельсавеце нарадзілася толькі чацвёра дзетак. Затое вельмі парадаваў першы месяц новага, 2011 года. У Белагурне ў студзені пабольшала жыхароў на трох хлопчыкаў — нарадзіліся Максім Магера, Іван Самахвал і Арцём Касцюк, а ў Белалозах з'явілася дзяўчынка — Валерыя Чорненькая.

Такім чынам, толькі за студзень 201Тгода Мяляхавіцкі сельвыканкам выканаў гадавы "план".

НОВЫ ГОД — У СВАІМ ДОМЕ

Напярэдадні Новага года будаўнікі здалі ў Белагурне тры індывідуальныя дамы, пабудаваныя ў адпаведнасці з Праграмай адраджэння і развіцця вёскі. Ключы ад новага жылля атрьімалі сем'і Лабар, Нагорных, Загдай.

Навагоднія і калядныя святы яны адзначылі ў сваіх новых дамах. 4 сям'і Нагорных адсвяткавалі яшчэ і дзень нараджэння гаспадыні, якая працуе ў селыаскааператыве бухгалтарам.

ЗАКУП МАЛАКА 3 ПАДВОРКАЎ ВЯСКОЎЦАЎ

Летась малако прадавалі жыхары пяці вёсак Мяляхавіцкага сельсавета. Закуплена 154 тоны 806 кілаграмаў — у сярэднім па 4553 кілаграмы малака ад каровы, што на 1021 кілаграм больш, чым у 2009-ым годзе. Агульны аб'ём закупу малака павялічыўся у 2010-ым годзе на 20 тон 621 кілаграм у параўнанні з папярэднім годам.

Падрыхтавала да друку I. МІХАЙЛОЎСКАЯ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/