Весткі з Казлоўшчынскага пассавета



УРУЧАНЫ ЮБІЛЕЙНЫ МЕДАЛЬ

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь старшыня савета ветэранаў Казлоўшчынскага пассавета Сцяпан Рыгоравіч Дзянісік атрымаў юбілейны медаль "65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г." Гэтай узнагароды ён удастоены за ратныя і працоўныя дасягненні, за ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення.

НАВЕДАЛІ НЕНАДЗЕЙНЫЯ СЕМ'І

Раённая міжведамасная камісія наведала сем'і Казлоўшчынскага пассавета, у якіх непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. 3 бацькамі адбыліся гутаркі пра павышэнне іх адказнасці за выхаванне дзяцей, пра неабходнасць весці здаровы лад жыцця.

"ГЭЙ, ХЛОПЦЫ!"

Такую конкурсную праграму правялі настаўнікі Лявонавіцкай школы разам з мясцовым Домам культуры. Да ўдзелу ў спаборніцтвах былі запрошаны таты вучняў і моладзь. Яны спаборнічалі ў розных відах спорту: дэманстравалі свой спрыт, сілу, вытрымку. Перамаглі ў спаборніцтвах Андрэй Сліж і Аляксандр Шалесны.

Закончылася мерапрыемства выдатнай канцэртнай праграмай.

Падрыхтавала да друку I. МІХАЙЛОЎСКАЯ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/