ВЕНЗАВЕЦКІ ХРАМ: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ



Не за гарамі адметная дата -- нашаму храму споўніцца 140 гадоў. Калі ўглядаешся ў выявы і ўзоры, даўнейшыя іконы, глядзіш на сам храм, то нібы пераносішся ў ранейшы час – у канец 19 стагоддзя, калі Вензавецкая царква была пабудавана.

Пра Свята-Петрапаўлаўскі храм у вёсцы Вензавец, як і пра многія іншыя сельскія храмы, напісана вельмі мала. Так, у энцыклапедыі гісторыі Беларусі, у артыкуле, прысвечаным гэтаму населенаму пункту, храм узгадваецца толькі між іншым. А ў энцыклапедычным даведніку “Архітэктура Беларусі” гэты помнік архітэктуры чамусьці зусім забыліся ўзгадаць. Значна больш увагі нададзена нашай Петрапаўлаўскай царкве ў даведніку А. Н. Кулагіна аб праваслаўных храмах у Беларусі, які выдадзены ў Мінску ў 2001 годзе.

Тут, у прыватнасці, гаворыцца, што царква была пабудавана ў 1875 годзе з цэглы і бутавага каменю. Ініцыятарам будоўлі быў мясцовы святар Антоній Васілеўскі, а аўтарам праекта – гродзенскі губернскі інжынер Кржыжаноўскі. Разлічаны храм быў на 350 прыхаджан. Новая царква пабудавана на месцы старой, драўлянай царквы, якая тут існавала з 1755 года. У 1871 годзе яна была разабрана, і на яе месцы, у цэнтры вёскі, пры паштовым тракце Навагрудак-Вільня быў узведзены храм святых Пятра і Паўла.

Зусім нядаўна ў фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, што ў горадзе Гродне, быў знойдзены “Царкоўна-прыходскі летапіс Везавецкай царквы” (раней Вензавец называлі сялом Везавец). Гэты летапіс быў складзены ў 1934 годзе настаяцелем храма святаром Міхаілам Лаўровым. Працягам яго з’яўляецца “Пачасовы летапіс царквы”, у складанні якога ў наступныя гады прымалі ўдзел Іаан Кот і Сяргей Бяляеў. Названы дакумент значна пашырае нашы ўяўленні не толькі пра гісторыю храма, але і ў цэлым аб прыходскім жыцці. На жаль, першая старонка рукапісу не захавалася. Мяркуючы па ўсім, на ёй было дадзена апісанне мясцовасці, дзе размяшчаўся храм і прыход.

Надалей даведваемся, што храм канчаткова быў пабудаваны ў 1875 годзе на сродкі дзяржавы і прыхаджан. У руках католікаў ці ўніятаў храм ніколі не быў. Ён быў пабудаваны з благаславення архіепіскапа Літоўскага і Віленскага Макарыя Будаўніком інжынерам, які ўваходзіў у Гродзенскі губернскі царкоўна-будаўнічы камітэт, быў вышэйзгаданы Кржыжаноўскі, а падрадчыкам будоўлі – яўрэй Шымель Скідальскі. Храм павінны былі пабудаваць за тры гады, але пры прыёмцы выявілася, што дах нямоцны, працякае, а таму работы зацягнуліся яшчэ на паўгода.

Леатапіс сведчыць, што на пабудову храма было зрасходаваны 8000 рублёў, адпушчаных дзяржавай, і каля 3000 рублёў серабром, сабраных прыхаджанамі. Асвячэнне храма адбылося 22 кастрычніка 1875 года дзятлаўскім Благачынным Піхнікевічам з дазволу яго Высокапрэсвяшчэнства архіепіскапа Макарыя. Цяперашні храм існуе менавіта ў тым выглядзе, як і быў пабудаваны.

На сёння царква ў Вензаўцы мае патрэбу ў рэстаўрацыі. Сваімі сіламі поўны рамонт адолець немагчыма. Аднак з божай і людской дапамогай стараемся падтрымліваць храм належным чынам.
Трэба берагчы і захоўваць тое, што дасталося нам ад продкаў, бо як мы памолімся за іх, так і за нас будуць маліцца нашы дзеці і ўнукі.

Святар Алексій ЛАЎНІК, настаяцель храма вёскі Вензавец

____________________________________________________________________________________________
Произведения искусства не только украшают музеи и выставки, но и способны улучшить ваше настроение или привнести в дизайн нечто оригинальное и стильное. Вы можете купить скульптуру маленькую или во весь рост и установить ее в комнате. И сразу же почувствуете, что комната уже стала другой. За произведениями обращайтесь к нам.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/