ВЕЛІКОДНАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ ПРАГУЧАЛА НА 18 МОВАХ



У велікодную ноч у Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра Евангелле на Літургіі чыталі на 18 мовах.

Правячы архіерэй Навагрудскай епархіі архіепіскап Гурый агучыў Евангелле на грэчаскай мове. Выкладчыкі Мінскай духоўнай семінары і акадэміі архімандрыт Нікадзім і архімандрыт Павел прачыталі яго на лацінскай і яўрэйскай мове. Протадыякан Андрэй Скробат, рэгент мужчынскага хору і выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі, агучыў Дабравесце на шасці мовах: царкоўнаславянскай, балгарскай, чэшскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай.

У велікодную ноч ад выкладчыкаў і студэнтаў Мінскай духоўнай акадэміі-семінарыі Евангелле таксама прагучала таксама на рускай, украінскай, англійскай, італьяняскай, літоўскай, сербскай, французскай мовах. Духавенства манастыра -- благачынны Жыровіцкага манастыра іераманах Парфірый і духоўнік манастыра ігумен Авель прачыталі Евангелле на польскай і беларускай мовах.

Чытанне Дабравесця на розных мовах – даўні звычай, які сведчыць аб тым, што радасць пра ўваскрэслага Хрыста тычыцца кожнага чалавека, а не толькі якогасьці канкрэтнага народа. У Жыровіцкім манастыры гэтая традыцыя добра прыжылася і атрымала падтрымку вернікаў.

З кожным годам колькасць жадаючых агучыць на еўрапейскай мове адно з самых галоўных богаслужбовых чытанняў расце. Гэта надае велікоднай службе асаблівую ўрачыстасць і вылучае яе сярод іншых богаслужэнняў года.

І. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/