Вандалы ў Дзятлава



Раз на год, а то і часцей, мне выпадае ехаць праз Полацк да сваякоў. Пачатак горада з вагоннага акна заўсёды пазнавала па брудна-шэрай сцяне гаражоў. А сёлета не пазнала.
Знікла сцяна. Перад акном нечакана разгарнулася выстава жывапісу пад адкрытым небам. Малюнкі, многа малюнкаў. Яркіх, фантазійных, цікавых. Уся гаражная сцяна была распісана графіці. Мне і суседзям па купэ спадабалася.

На жаль, зусім іншыя графіці ў нашым Дзятлаве. Недарэчныя напырскі з балончыкаў. Дзе папала і дзе непатрэбна. Вось хтосьці з падлеткаў "увекавечыў" нумар дарагой яму трэцяй школы на сцяне Дома гандлю. Людзі "ад мастацтва" прыляпілі тут жа тэатральную афішу.

Яшчэ хтосьці з фанацеючых меламанаў абвясціў свету пра існаванне яго любімага музычнага стылю на сцяне дома №11 па вуліцы Кірава. Дом нядаўна адрамантавалі, пафарбавалі. Цяпер давядзецца зафарбоўваць недарэчны надпіс, стараючыся трапіць у колер.

Такія графіці — не вулічнае мастацтва, а элементарнае бескультур'е і хуліганская непавага да людской працы.

У неахайны "куток аб'яваў" ператвораны вугал магазіна "Міраж". Тут люднае месца, сапраўды вельмі прыдатнае для аб'яваў. Калі паставіць дошку для абвестак (месца ёсць) рэкламны "пятачок" набудзе цывілізаваны выгляд.

I. МІХАЙЛОЎСКАЯ.

Комментарии

Я рад, что у

Я рад, что у "Перамогі" начали появляться проблемные статьи.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/