Вам дапамогуць!



Наша жыццё падобнае на зебру. То ўсё складаецца выдатна, і поспех ідзе да вас у рукі, то ўсё пераварочваецца з ног на галаву. Чалавек знаходзіцца ў поўным адчаі і нічога яго ў гэтым жыцці не радуе.
Мая знаёмая таксама страціла веру ў шчаслівае жыццё, калі яе сям'я загінула ў аўтакатастрофе.

Сутыкнуўшыся з жорсткай рэальнасцю, дзяўчына згубіла сэнс жыцця, яе апанавала пачуццё адзіноты і адчаю. Шмат людзей у гэты час было побач, але ніхто не мог дапамагчы, пакуль яна не ўзяла сябе ў рукі, не звярнулася па дапамогу да псіхолага і царкоўнаслужыцеля.

Ёй спатрэбіўся не адзін месяц, каб падлячыць душу. За гэты час дзяўчына зразумела, што сэнс яе жыцця — гэта маленькі брацік, які таксама застаўся без бацькоў.

Чалавеку вельмі складана перажыць гора і прайсці праз цяжкасці самастойна. Менавіта ў гэты момант яму і патрэбна кансультацыя спецыяліста. Вось пералік тых месцаў, куды вы можна звярнуцца па дапамогу:

* Ананімная кругласутачная кансультацыя — служба "Тэлефон даверу": г. Мінск, тэл. 8017290-43-70, 8017290-44-44.

* У Дзятлаўскай раённай паліклініцы ёсць "Тэлефон даверу" 2-19-84. Тэлефанаваць можна ў панядзелак і сераду з 10.00 да 13.00.

* Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі г. Дзятлава: тэл. 2-67-83. 3 8.00 да 17.00.

* Духоўная гутарка са святарамі. Звярнуцца можна ў любы праваслаўны храм або каталіцкі касцёл.

Галоўнае, што б ні здарылася — не адчайвайцеся. За кожнай чорнай палоскай жыцця абавязкова ідзе белая. I памятайце, калі больш уважліва ставіцца да сябе і да падзей, якія адбываюцца з вамі, то вы зможаце атрымаць ад жыцця жаданае і назаўсёды забыць словы "няўдача" і "нешанцаванне".

Н. СІНЯК, студэнтка ГрДУ імя Я. Купалы.

_____________________________________________________________________________________________________
Летом хочется поскорее бежать за купальником и на пляж. Но не забывайте, что там будет много представителей сильного пола, от которых не укроется ваша фигура. И если с ней все в полном порядке, то вот о зоне бикини не стоит забывать. Лазерная эпиляция бикини вас выручит и поможет забыть об этой проблеме на весь отпуск. Только стоит об этом подумать еще до отдыха и начала пляжного сезона.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/