Валейбольны Кубак прафсаюза



У суботу, 10 сакавіка, адбыўся раённы турнір па валейболу на Кубак райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Удзельнічалі 7 каманд сельгаскааператываў.

Пасля завяршэння першага этапу спаборніцтваў, дзе каманды спаборнічалі ў двух групах, чатыры лепшыя калектывы — СВК "Слава працы", "Вензавец", "Граніт-Агра", "Дварэц-Агра" — разыгралі прызавыя месцы.

Бронзавым прызёрам турніру стала каманда СВК "Дварэц-Агра". На другім месцы — валейбалісты СВК "Граніт-Агра". Пераможца турніру — СВК "Слава працы".

Прызёры турніру адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі. Акрамя таго, пераможца турніру атрымаў сертыфікат на 1 000 000 рублёў для набыцця спартыўнага інвентару.

Лепшым валейбалістам турніру і ўладальнікам адпаведнага прыза стаў прадстаўнік каманды СВК "Слава працы" Дзмітрый Калнацкі.

Кубак РК прафсаюза сёлета разыграны ў другі раз. Мэта турніру — далучэнне наибольшей колькасці работнікаў сельскай гаспадаркі да заняткаў фізкультурай і спортам.

РК прафсаюза выказвае падзяку кіраўнікам і выкладчыкам фізкультуры Дзятлаўскай гімназіі і СШ №3 за дапамогу ў арганізацыі турніру.

У. КАЗАК, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/