ВАЛЕЙБОЛ: 21 лютага



3 перамогі пачала чэмпіянат вобласці ў першай лізе валейбольная жаночая каманда Дзятлаўскага раёна

21 лютага ў Шчучыне прадстаўніцы Дзятлаўскага раёна з лікам 3:0 (25:18, 25:19, 25:18) перамаглі мясцовую каманду.
Галоўны трэнер нашай каманды Аляксандр Адамчык коратка ахарактарызаваў матч:
— Дзяўчаты хваляваліся. Памыляліся і ў абароне, і ў атацы. Дапамог вопыт старэйшых валейбалістак. Ала Лапатэй, Наталля Абрамчык, Аксана Баброўнік урэшце стабілізавалі гульню каманды, і матч прайшоў пры нашай перавазе. Яшчэ хачу адзначыць паспяховыя дзеянні ў абароне Ілоны Сурмы. Ілона ўжо з малодшага пакалення.

Акрамя ўжо названых, у стартавым складзе выступілі Наталля Касянюк і Яніна Лупач, старшакласніцы Гезгалаўскай школы. Увогуле аснову каманды складаюць дзяўчаты, якія жывуць, працуюць, вучацца ў Гезгалах ці вучыліся ў Гезгалаўскай школе і займаліся валейболам у мясцовым аддзяленні прафсаюзнай ДЮСШ. Трэніруюць каманду Аляксандр Адамчык (галоўны трэнер) і Валерый Дзядовіч.

Дамашнія матчы каманда будзе праводзіць у спартыўнай зале Дзятлаўскай СШ №3. Лідчанкі, верагодна, стануць асноўнымі канкурэнткамі нашых дзяўчат у барацьбе за першынство ў групе “Б", якую складаюць каманды з Дзятлаўскага раёна, Ліды, Слоніма і Шчучына. У групе “А" сапернічаюць каманды Гродзенскага раёна, Ваўкавыска і Свіслачы. Канчатковае размеркаванне месцаў сістэмай розыгрышу чэмпіянату прадугледжана ў стыкавых матчах (першая супраць першай, другая супраць другой і гэтак далей) камандаў групаў “А" і “Б”.

Галоўны трэнер Аляксандр Адамчык запрашае аматараў валейболу-балельшчыкаў падтрымаць каманду ў матчах на дамашняй пляцоўцы. Дарэчы, самаму актыўнаму балельшчыку па завяршэнні чэмпіянату камандаю абяцаны балельшчыцкі прыз.

P.S.

3 НЯЎДАЧЫ пачала чэмпіянат вобласці ў першай лізе мужчынская каманда Дзятлаў-скага раёна. У Свіслачы нашы прайгралі 0:3 (15:25, 14:25, 24:26). На думку трэнера каманды В. Русіна, у трэцяй партыі дзятлаўчане мелі рэальны шанц вярнуцца ў матч. Выраўнялі гульню і на фінішы партыі нават мінімальна вялі ў ліку. Але якраз тут атрымаў траўму сувязнік нашай каманды, гульня адразу разладзілася, і сэт гаспадарьі пляцоўкі завяршылі на сваю карысць.

ПЕРАМОГАЮ каманды ЦРБ завяршыўся раённы валейбольны мужчынскі турнір да Дня абаронцаў Айчыны. Другое месца занялі валейбалісты сырзавода, трэцяе - РАУС. За пераможную каманду ЦРБ выступілі Анатоль Камароўскі, Мікалай Сербін, Уладзімір Сербін, Алег Навумовіч, Станіслаў Плюта, Аляксандр Жэгала.

Б. ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/