ВАКЦЫНАЦЫЯ: СРОДАК СУПРАЦЬ ГРЫПУ



Грып -- адзіная інфекцыя, якая выклікае штогадовыя эпідэміі. Яны якія ахопліваюць да 30% насельніцтва ў свеце. У Беларусі на грып і вострыя распіраторныя хваробы штогод хварэе кожны трэці жыхар краіны, рэгіструецца каля 3 мільёнаў выпадкаў захворвання. Больш за палову захварэлых -- дзеці ва ўзросце да 14 гадоў.

Эпідэмічны сезон захворванняў на вострыя распіраторныя інфекцыі 2011-2012 года быў адзначаны нізкай інтэнсіўнасцю эпідэмічнага працэса ў параўнанні з мінулым сезонам. Гэта стала вынікам павелічэння ахопу прафілактычнымі прышчэпкамі супраць грыпу насельніцтва вобласці і раёна з 20% ў 2010 годзе да 30% -- у 2011 годзе.

Перавага вакцынацыі відавочна. Перш за ўсё -- гэта строгая спецыфічнасць вакцын да найбольш актуальных у сезоне штамаў вірусу грыпа. Вакцынапрафілактыка больш чым у два разы перавышае эфектыўнасць неспецыфічных сродкаў прафілактыкі.

Вакцыны супраць грыпу выкарыстоўваюцца больш за 50 гадоў, за гэты перыяд іх бяспечнасць і эфектыўнасць узрасла. Усе дазволеныя вакцыны ў Беларусі праходзяць кантроль якасці.

Супрацьпаказаннямі да імунізацыі з'яўляюцца алергічныя рэакцыі на курыны бялок, імунадэфіцытныя становішчы, новаўтварэнні. Таму перад вакцынацыяй абавязкова праводзіцца агляд доктара.

Сёлета ў Дзятлаўскім раёне запланавана прышчапіць 9700 чалавек. Ужо атрымана 1500 доз вакцыны. Медыцынскія ўстановы падрыхтаваны да правядзення вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу, створаны выяздныя брыгады, персанал азнаёмлены з патрабаваннямі правядзення вакцынацыі.

Бясплатна будуць прышчэплены людзі з групы рызыкі -- дзеці і дарослыя з хранічнымі хваробамі, грамадзяне ва ўзросце за 65 гадоў, цяжарныя, вучні школ, выхаванцы дзіцячых садоў, медыцынскія работнікі і работнікі вучэбна-выхаваўчых установаў, работнікі службаў па забяспечанні жыццядзейнасці і бяспекі дзяржавы.

На платнай аснове за кошт грамадзян і сродкаў арганізацый плануецца прышчапіць 2790 чалавек. Цяпер вядзецца заключэнне дагавораў на правядзенне імунізацыі работнікаў за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацыій.

М. ДЗЯДОВІЧ, доктар-эпідэміёлаг

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/