Віншаванні прымалі жанчыны



Цёплыя віншаванні і музычныя падарункі атрымалі жанчыны Дзятлаўскага раёна ў час святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да 8 Сакавіка. Яно адбылося ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.

Гледачы мелі магчымасць атрымаць асалоду не толькі ад песеннага, але і ад вы-яўленчага мастацтва: у фае Дома культуры праходзіла выстава работ навучэнцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Урачыстая частка святочнай праграмы пачалася з віншаванняў старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскага. Звяртаючыся да жанчын, ён адзначыў іх важкі ўклад у кожную са сфераў жыцця, пажадаў любові і клопату з боку родных і блізкіх, шчасця, сямейнага дабрабыту.

Віншаванні на адрас дзяўчат, жанчын, матуляў, бабуляў выказала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Г. М. Чура. 3 асаблівымі словамі падзякі яна звярнулася да шматдзетных маці, а з боку гледачоў яны былі ўшанаваны гучнымі апладысментамі.

Музычным падарункам жанчынам стала канцэртная праграма. Адну з яе частак склала выступленне юных талентаў раёна. Інструментальныя нумары прагучалі ў выкананні навучэнцаў і выкладчыкаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў — ансамбля баяністаў, групы скрыпачоў, ансамбля "Калейдаскоп", дуэта цымбалістаў. Дарэчы, "ізюмінкай" гэтага нумара стала выкананне музычнага нумара на адных цымбалах.

Прыгожай музыкай парадавалі Я. Кушнір, С. Анушкевіч — вучні Наваельнянскай дзіцячай школы мастацтваў.

Да віншаванняў далучыліся дарослыя артысты. Вядомыя хіты для жанчын прагучалі ў выкананні А. Раеўскага, Т. Шостка, Г. Сураўца, Г. Панько, В. Макарчыка, С. Малышчыка, А. Ківулі, Я. Буднік.

А. ДУБРОЎСКАЯ.

_____________________________________________________________________________________________________
Если вы хотите выглядеть всегда отлично, но при этом не тратить на это много времени, то косметика estel professional как раз то, что вам надо! На сайте lemag.com.ua. очень большой выбор известной и качественной косметики estel professional. Вы останетесь довольны и качеством обслуживания в интернет магазине и самой косметикой.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/