УЗНАГАРОДА БЫЛОМУ ПАРТЫЗАНУ



Днямі юбілейны медаль “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг. ” быў уручаны ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аляксандру Аляксандравічу Валуевічу. 3 1944 года ён абараняў Радзіму ў складзе партызанскай брыгады імя Дзяржынскага, атрада імя Жданава.

Партызаны дзейнічалі на малой радзіме ветэрана - у раёне вёсак Ходасы, Чарэшня, Баграва. Усяго ў брыгадзе было звыш 1200 чалавек. Як узгадвае сам партызан: “Не было і дня, каб мы проста сядзелі, кожны дзень нешта адбывалася. Хадзілі ў дазор, рабілі падрывы на чыгунцы, сядзелі ў засадзе.

У нашым атрадзе было каля 200 чалавек". Пасля перамогі, у 1945 годзе, А. Валуевіч змагаўся з паследкамі вайны: суправаджаў калону палонных фашыстаў у Мінск, амаль месяц ахоўваў пасадачную паласу за 18 км ад Стаўбцоў. А пасля вайны прысвяціў свае жыццё школе, дзе адпрацаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры 45 гадоў.

Л. СУР'ЯНІНАВАЙ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/