УВАГА: ПЛАНАВЫЯ РАМОНТНЫЯ РАБОТЫ



У сувязі з выкананнем планавых рамонтных работ у снежні 2012 года ў населеных пунктах раёна Вензавец, Валоўнікі, Кашкалы, Буйкі, Мельнікі, Дубраўка, Агароднікі, Парэчча, Гузні, Хвінявічы, Жыбарты, Плехава, Горка, Таркачы, Ведравічы, Галаўлі, Раклевічы, Засецце, Малдуці, Ятвезь, Лудзічы, Лядзіны, Вялікія Шастакі, Талявічы, Дубатоўка, Дзяракі, Хадзяўляны, г. п. Наваельня (вул. Леніна), г. п. Казлоўшчына (вул. Чырвонаармейская, вул. Валькова) будуць праводзіцца адключэнні электраэнергіі. Дадаткова за дзень да адключэння дыспетчар электрасетак папярэдзіць адміністрацыю сельскіх Саветаў. Пры ўзнікненні аварыйных сітуацый па прычыне стыхійных бедстваў, дрэннага надвор’я або перабояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі праводзіцца без папярэджання.

Дзятлаўскі РЭС звяртае ўвагу, што пры правядзенні аператыўных адключэнняў у электрычных сетках падача электраэнергіі праводзіцца таксама без папярэджання. Неспрыяльнае надвор’е часта прыводзіць да пашкоджанняў электрычных сетак і, як вынік, да перабояў электразабеспячэння спажыўцоў.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, пападання людзей пад уздзеянне электрычнага току, забараняецца набліжацца да абарваных правадоў, моцна нахіленых апораў ліній электраперадачы, дрэваў, якія ўпалі на правады ліній электраперадачы, самавольна заходзіць у электраўстаноўкі і ўключаць устаноўленыя там апараты, дакранацца да токавядучых частак.

Пры выяўленні абарваных правадоў або адчыненых дзвярэй трансфарматарных падстанцый, пабочных асобаў у электраўстаноўках неадкладна паведаміце па тэлефоне 2-10-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС.

М. СТУПЧЫК, галоўны інжынер Дзятлаўскага РЭС

_____________________________________________________________________________________________________
Срочно необходим пропан? Этот экономный во всех смыслах газ можно купить еще и по низкой цене, если знать кое-какие адреса. Но не надо сразу же бросаться обзванивать знакомых, чтобы узнать где самый дешевый пропан! Мы вам подскажем нужный адресок! Заходите, заказывайте и делитесь этой новостью с друзьями!

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/