УСЁ ПАЧЫНАЕЦЦА з СЯМ'І



Хтосьці, жартуючы, сказаў, што чалавеку важна нарадзіцца ў патрэбны час у патрэбнай сям'і. Наша калега падгадала і час, і сям'ю. Яе бацькі — настаўнікі. Няўжо ў дзяцей акцёраў і педагогаў няма шанцаў на іншы выбар? Аказваецца, у спадчыну могуць перадавацца не толькі хваробы, але і прафесіі. як гэта здарылася з Наталляй Аркадзьеўнай Бойка.

Яе тата — Аркадзь Канстанцінавіч — працаваў настаўнікам гісторыі, матуля — Раіса Міхайлаўна — загадчыцай Лявонавіцкага дзіцячага сада. 3 самага дзяцінства Наталля Аркадзьеўна ведала, што таксама стане педагогам.

1994 год — за спінай 11 гадоў навучання ў школе. 1995-ы — перед Наталляй гасцінна расчыніліся дзверы Гродзенскага педагагічнага вучылішча. 1997-ы — яна, поуная творчай энергіі і спадзяванняў, стаіць перад малымі: цяпер яна — выхавальнік.

У наш час у багажы працоўнага вопыту Наталлі Аркадзьеўны ёсць гады работы выхавальніцай, загад-чыцай Лявонавіцкага дзіцячага сада, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Лявонавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, настаўніцай пачатковых класаў, абслугоўваючай працы. Усяго хапала за гэтыя гады: слёз і ўсмешак, радасці і горычы, перамогаў і паражэнняў.

Гэта быў час пошукаў і роздумаў, але Наталля Бойка ніколі не пашкадавала, што выбрала менавіта прафесію педагога. Прадаўжальнікам слаўных настаўніцкіх традыцый гэтай сям'і стала старэйшая дачка Наталлі Аркадзьеўны — Маргарыта. Сёння яна — студэнтка педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, будучая настаўніца пачатковых класаў. Малодшая Крысціна яшчэ васьмікласніца, але і яна задумваецца аб сваёй педагагічнай будучыні.

У сям'і, дзе так шмат настаўнікаў, з дзяцінства пачынаеш уяўляць сябе ў гэтай прафесіі. Акрамя таго, вялікае значэнне мае і той факт, што пры сустрэчы з членамі сям'і былыя выпускнікі добрымі словамі ўзгадваюць і Аркадзя Канстанцінавіча, і Раісу Міхайлаўну, і Наталлю Аркадзьеўну за тое, што яны ўкладвалі ў сваіх вучняў часцінку душы. А як прыемна бачыць, як загараюцца радасным святлом вочы дзяцей, калі яны чуюць штосьці новае і цікавае. Толькі дзеля гэтага варта стаць настаўнікам!

I. БАРЫСІК, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Лявонавіцкага д/с-СШ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/