УСЁ ПАЧЫНАЕЦЦА З КАХАННЯ…



Дзень усіх закаханых, які адзначаецца 14 лютага, існуе ўжо больш за 16 стагоддзяў.

Гэта свята прысвечана перамозе святла Сонца над цёмнымі днямі зімы. Таксама гэта час для вянчанняў і выдатны час для вяселляў. У гэты дзень закаханыя абменьваюцца прызнаннямі ў каханні, дораць адзін аднаму падарункі з сімваламі кахання, сустракаюцца ў рамантычнай абстаноўцы і ўсімі спосабамі праяўляюць свае пачуцці.

Існуе павер'е, што першы мужчына, які спаткаўся дзяўчыне 14 лютага, павінен стаць яе Валянцінам.

Другая прыкмета гаворыць, што калі ў Дзень святога Валянціна дзяўчына бачыць малінаўку, то выйдзе замуж за марака, калі бачыць вераб'я, то выйдзе замуж за бедняка і будзе з ім шчаслівая, калі шчыгла -- за мільянера.

Існуе таксама традыцыя, па якой маленькія сімвалы хаваюць у торце. Калі, напрыклад, у сваім кавалачку торта знайсці манетку, гэта азначае, што той, хто знайшоў, паспяхова жэніцца або выйдзе замуж, зярняткі рысу прадказваюць вяселле.

Трэба адзначыць, што Дзень святога Валянціна папулярны ўсё ж такі не ўсюды. Напрыклад, у Саудаўскай Аравіі гэта свята наогул забаронена. У краіне нават існуе спецыяльная камісія, якая строга сочыць за тым, каб Дзень закаханых ніхто не адзначаў.

У пачатку XIX стагоддзя ў амерыканцаў з'явіўся звычай -- у Дзень святога Валянціна дарыць закаханым фігуркі з марцыпану. А дзеці ў гэты дзень дораць падарункі хворым і адзінокім людзям.

У Англіі раней выразалі драўляныя "лыжкі кахання" і дарылі іх сваім каханым. Іх упрыгожвалі сэрцайкамі, якія сімвалізавалі, што шлях да сэрца адкрыты.
Французы праводзяць розныя рамантычныя конкурсы. Напрыклад, вельмі папулярны конкурс на самую доўгую серэнаду. А яшчэ менавіта ў Францыі ўпершыню было напісана пасланне-чатырохрадкоўе. Таксама прынята дарыць у гэты дзень каштоўнасці.

У Японіі Дзень святога Валянціна лічыцца выключна мужчынскім святам, таму падарункі ў гэта свята дораць у асноўным мужчынам, як правіла, шакалад (у асноўным у выглядзе фігуркі святога Валянціна), а таксама ўсемагчымыя адэкалоны, брытвы і інш. І калі жанчына падарыла мужчыне такі шакалад, то роўна праз месяц, 14 сакавіка, ён падносіць ёй у адказ падарунак -- белы шакалад. Такім чынам, 14 сакавіка ў японцаў зноў надыходзіць свята, якое называецца "Белы дзень".

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/