УСЕ - НА “ЗІМЕ", А ДЗЕЦІ - У СПЕЦЫЯЛЬНЫМ КРЭСЛЕ



16 студзеня 2015 года ў сілу ўступілі змены ў Правілах дарожнага руху. Што новага прадугледжана для аўтаўладальнікаў?

3 гэтага часу законам замацавана, што з 1 снежня па 1 сакавіка рухацца па дарогах можна будзе толькі на аўтамабілі з так званымі зімовымі шынамі. Раней такая мера была пажаданай, але большасць вадзіцеляў усё ж такі "пераабувалі" свайго "жалезнага каня". Па-першае, пры маразах камфортней на "зіме", па-другое - намнога бяспечней. Дарэчы, пры аналізе абставінаў дарожнага здарэння летняя гума зімой на колах лічылася абцяжарваючымі абставінамі.

У якасці зімовых шынаў цяпер будуць прымацца шыны, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі, са сняжынкай унутры яе або знакамі "M+S", "M&S", "M.S”, "М S". Зімовыя шыны неабходна ўстанаўліваць на ўсіх колах транспартнага сродка. Варта таксама зазначыць, што папулярная ў многіх вадзіцеляў "усесезонка" (All seasons) не трапіла пад забарону, але глыбіня пратэктара на ёй павінна быць не менш за 4 міліметры.

Цяпер, калі парушальнік гэтых патрабаванняў будзе спынены дзяржаўтаінспектарамі, яго ў лепшым выпадку папярэдзяць аб неабходнасці "пераабуць" машыну, у горшым - давядзецца заплаціць штраф у памеры да 0,5 базавай велічыні (частка 5 артыкула 18.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь). "Непераабуты” па сезоне аўтамабіль таксама не зможа атрымаць адзнаку аб праходжанні тэхагляду.

Змяніліся патрабаванні і да перавозкі дзяцей. Выкарыстанне дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў цяпер абавязковае. 3 16 студзеня 2015 года дзіця да 12 гадоў, якое вязуць у легкавой машыне, павінна сядзець у спецыяльным крэсле. Ёсць некаторыя выключэнні: дзіцяці, калі яго рост не меншы за 150 сантыметраў, можна скарыстацца звычайным рамянём бяспекі, а таксама пры паездцы ў таксі. Дарэчы, для высокіх дзяцей у машыне можна выкарыстоўваць так званы бустар — плоскае крэсла-падстаўку. 3 дапамогай бустара дзіця можна прышпіліць рамянём бяспекі.

Адказнасць за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў прадугледжвае папярэджанне або штраф да 4 базавых велічыняў (частка 5 артыкула 18.14 КоАП РБ). Максімальнае грашовае пакаранне набліжаецца да кошту таннага дзіцячага аўтакрэсла. А пры паўторным парушэнні на працягу года штраф будзе значна большы - ад 2 да 8 базавых велічыняў (частка 12 артыкула 18.14 КоАП РБ).

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Комментарии

дэсаф

почему мы обязаны сдавать внутренние экзамены пдд в Дятлово дэсаф по старым правилам?

А что

А что поменялось? Детские кресла, зимняя резина... Что еще? Напомните

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/