Урачыстыя провады



У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама адбыліся ўрачыстыя провады на заслужаны адпачынак маёра міліцыі Наталлі Дзмітрыеўны Казарэз, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх.

Наталля Дзмітрыеўна пачынала службу ў дзятлаўскай міліцыі ў ліпені 1998 года з пасады начальніка фінансавай часткі, праходзіла службу ў групе па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, групе па грамадзянстве і міграцыі. Апошнія тры гады ўзначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх.

За час службы неаднаразова прэміравалася кіраўніцтвам аддзела, упраўленнем унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Добразычлівымі адносінамі да саслужыўцаў, добрасумленным выкананнем прафесійных абавязкаў заслужыла павагу сярод супрацоўнікаў аддзела і жыхароў раёна.

Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, камісіі па справах непаўналетніх Наталлю Дзмітрыеўну павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іванавіч Чырко і сакратар камісіі Наталля Алегаўна Золатава.

За шматгадовую, адданую службу Наталля Казарэз узнагароджана Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта. Ад асабістага састава аддзела, супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх уручаны памятныя падарункі.

А. САЧЫК, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/