У ЯКІМ СТАНЕ ГАРАЖНА-СПАЖЫВЕЦКІЯ КААПЕРАТЫВЫ I САДОЎНІЦКІЯ ТАВАРЫСТВЫ?



Рэдакцыя газеты “Перамога" сумесна з начальнікам інспекцыі прыродных рзсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрыем Балькоўскім і галоўным спецыялістам інспекцыі прыродных рзсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Лявончыкам накіравалася ў экалагічны рэйд па Дзятлаўскім раёне для таго, каб праверыць, як выконваецца прыродаахоўнае заканадаўства і захоўваецца санітарны стан тэрыторый гаражна-спажывецкіх кааператываў і садоўніцкіх таварыстваў.

Усяго ў Дзятлаўскім раёне 8 гаражна-спажывецкіх кааператываў (чытаць далей ГСК): “Лясны”, “Прырэчны”, “Раднічок плюс", “Лада", “Мара 2”, “Сосны”, "Ельнік", “Бярозка-Казлоўшчына" і 3 садоўніцкія таварыствы (чытаць далей СТ) - “Дубрава", “Бярэзіна", “Ураджай-Казлоўшчына".

У пяці ГСК былі выяўлены парушэнні. Так, напрыклад, вельмі забруджана тэрыторыя каля ГСК “Прырэчны” ў аграгарадку Гезгалы, у неналежным стане знаходзіцца і ГСК "Ельнік" у Наваельні.

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі ГПК “Мара 2” (горад Дзятлава) усталявана сметніца, людзі выкідваюць адходы побач з ёй, хоць сметніца стаіць пустая. Не адпавядае патрабаванням прыродаахоўнага заканадаўства і санітарнага стану кантэйнерная пляцоўка каля ГСК “Раднічок плюс" у Дзятлаве. Месца пад сметніцай павінна быць забетаванае, а пляцоўка агароджана. Замест гэтага - зялёная сметніца адзінока стаіць сярод пусткі на драўляных дошках.

У кожнага ГСК і СТ павінны быць схемы па абыходжанні з адходамі. Варта памятаць, што такая інструкцыя дзейнічае толькі на працягу 5 гадоў. У шасці гаражна-спажывецкіх кааператывах ёсць актуальныя схемы па абыходжанні з адходамі і заключаны дагаворы на вываз цвёрдых камунальных адходаў. Але ёсць і парушальнікі. Сярод іх - “Мара 2” і “Прырэчны”, у гэтых ГСК схемы павінны былі абнаўляцца яшчэ ў 2014 годзе.

3 трох садоўніцкіх таварыстваў у двух таксама сышоў тэрмін дзеяння схемаў па абыходжанні з бытавымі адходамі - гэта “Дубрава" і "Бярэзіна". Таксама пад'язная дарога да “Дубравы” забруджана смеццем з пластыка. А за належным станам тэрыторый павінны сачыць старшыні гаражна-спажывецкіх або садоўніцкіх таварыстваў.

Але ёсць і тыя тэрыторыі, глянуўшы на якія адразу ж разумееш: тут да парадку прыклаў руку дбайны гаспадар. Добра наладжана праца па абыходжанні з адходамі ў гаражна-спажывецкіх кааператывах “Лада" ў горадзе Дзятлаве і “Лясны”, што ў Наваельні. Тут рэгулярна праводзяцца суботнікі, цэнтралізавана вывозіцца смецце і ўсталяваны кантэйнеры для яго збору.

Л. СУР’ЯНІНАВА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/