У ЯКІХ УСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ НАЙБОЛЬШ СПРЫЯЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ДЛЯ ПРАЦЫ



Кіраўніцтвам аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму ва ўстановах адукацыі раёна. У склад камісіі, якая вызначала пераможцаў, уваходзілі намеснік начальніка Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы І. Стромскі, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама С. Латушка, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі С. Фабішэўскі, інжынер па ахове працы аддзела адукацыі, спорту і турызму М. Ходар.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі былі: адсутнасць ва ўстанове на працягу справаздачнага перыяду траўматызму і прафесійных захворванняў, паляпшэнне ўмоваў і аховы працы, стварэнне сістэмы кіравання аховай працы, забеспячэнне работнікаў санітарна-бытавымі памяшканнямі, правядзенне атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, наяўнасць кабінетаў і куткоў па ахове працы і іншыя.

Па выніках агляду-конкурсу раённым пераможцайм стала ДУА "Сярэдння школа №1 г. Дзятлава". На другой пазіцыі -- ДУА "Наваельнянская сярэдняя школа". Трэцяе месца падзялілі ДУА "ВВК Раготнаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" і ДУА "Гезгалаўская сярэдняя школа".

Асобна члены камісіі адзначылі ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава". Педагогі цэнтра прадаставілі на конкурс гімн па ахове працы, які прыемна здзівіў сваім сэнсам і патрыятычнай накіраванасцю. Камісія прыняла рашэнне ў далейшым выкарыстоўваць гімн пры адкрыцці семінараў па ахове працы і правядзенні агітацыйных мерапрыемстваў.

М. ХОДАР, інжынер па ахове працы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/