У ЯКІХ ПЕДАГОГАЎ НАЙБОЛЬШ СПРЫЯЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ДЛЯ ПРАЦЫ?



Кіраўніцтвам аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаускага райвыканкама падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшую
арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму ва установах адукацыі раёна.

У склад камісіі, якая вызначала пераможцаў, уваходзілі намеснік начальніка Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы I. Стромскі, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаускага райвыканкама С. Латушка, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адука-цыі і навукі С. Фабішэўскі.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі пры падвядзенні вынікаў былі: адсутнасць ва ўстанове на працягу справаздачнага перыяду траўматызму і прафесійных захворванняў, паляпшэнне ўмоваў і аховы працы, забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, згодна з заканадаўствам, выкананне мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоваў і аховы працы, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі і планамі мерапрыемстваў па ахове працы, забеспячэнне работнікаў санітарна-бытавымі памяшканнямі, наяўнасць куткоў па ахове працы.

Па выніках раённага агляду-конкурсу раённым пераможцам стала ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа". Другое месца падзялілі ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава" і ДУА "ВВК Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа". На трэцяй пазіцыі - ДУА “ВВК Жукоўшчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа".

Толькі з правільнай арганізацыяй аховы працы можна пазбегнуць вытворчага траўматызму.

М. ХОДАР, інжынер па ахове працы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/