У ВЕТЭРАНА - ДВАЙНЫ ЮБІЛЕЙ



У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў свой дзевяносты дзень нараджэння сустрэў жыхар гарпасёлка Наваельня ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Іванавіч Костан.

Семдзесят год таму, у далёкім 1944-м, ён быў прызваны ў войска. Ваяваў на 1-ым Украінскім фронце ў 28-й танкавай дывізіі ў складзе 664-га гвардзейскага палка. Вызваляў ад фашысцкай навалы Польшчу, Прагу, дайшоў да Берліна. Сустрэўшы Перамогу, Іван Іванавіч працягнуў вайсковую службу ў Брэсце, адкуль у 1947 годзе вярнуўся дадому. За ўзорную службу і гераізм ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй", “За ўзяцце Берліна", “За адвагу", падзячным лістом ад Вярхоўнага галоўнакамандуючага І.В. Сталіна за ліквідацыю паўднёва-ўсходняй групіроўкі Берліна, мае юбілейныя медалі.

У святочны дзень у невялікім доме ветэрана ледзь змясціліся ўсе жадаючыя яго павіншаваць. Старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Юльянавіч Кашко прыбыў да юбіляра з сімвалічнымі гваздзікамі і пажаданнямі доўгіх гадоў жыцця. Старшыня Наваельнянскага сельскага савета Ганна Мікалаеўна Жых передала цёплыя словы віншавання і падтрымкі ад імя мясцовых уладаў.

Удзельнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання БРСМ перадалі ветэрану эстафету гонару і пашаны ад усёй моладзі раёна.
У гэты асаблівы дзень гасцямі Івана Іванавіча Костана былі наваельнянскія школьнікі разам са сваёй настаўніцай Тамарай Уладзіміраўнай Крывеня. Яны часта бываюць у ветэрана: наведваюць, дапамагаюць, чым магчыма, па крупінках збіраюць гісторыю сваёй зямлі, балючым, незабыўным следам у якой праходзіць Вялікая Айчынная вайна.

Н. СТУПЧЫК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/