У свеце літаратуры



Да Года кнігі ў Міроўшчынскай сельскай бібліятэцы падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў. Праведзена прэзентацыя кнігі Я. Хвалея "Прынцэса тусоўкі", аформлены кніжныя выставы да 100-годдзя з дня нараджэння М. Танка, 130-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.

У ліку мерапрыемстваў — агляды літаратуры, свята роднай мовы, фальклорныя пасядзелкі. Чакаюць чытачоў казачнае падарожжа, гістарычная панарама "Асветнікі Беларусі", вусны часопіс "Нам засталася спадчына", літаратурная гадзіна "Мелодыю мовы славянскай я чую", прысвечаная Я. Коласу.

А. НАНЕВІЧ, бібліятэкар Міроўшчынскай сельскай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/