У РАЁНЕ ЗАТРЫМАНЫ 63 "БЯСПРАЎНІКІ"



Дзяржаўтаінспекцыя з 20 па 30 сакавіка правяла дзкаду “Бяспраўніку” не месца за рулём!” з мэтай рэагавання на небяспечную абстаноўку, якая склалася на дарогах краіны.

Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць аб тым, што ў апошні час абвастрылася праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання.

Так, у 2014 годзе ў рэспубліцы адбыліся 454 такія дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 97 чалавек загінулі, 509 - атрымалі раненні. У студзені-лютым 2015 года вадзіцелямі-“бяспраўнікамі” ўчынены 32 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 7 чалавек атрымалі смяротныя траўмы, 30 - раненні рознай ступені цяжкасці.

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна з пачатку года ўжо затрыманы 63 вадзіцелі, якія не маюць права кіравання аўтатранспартам, з іх 35 - паўторна на працягу года.

Што датычыцца пакарання, то калі "бяспраўнік" затрыманы супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі ўпершыню, яму прыйдзецца заплаціць штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічыняў (ад 900 тыс. рублёў да 3,6 млн. рублёў), калі ж "сустрэча" адбудзецца паўторна на працягу года - ад 20 да 50 базавых велічыняў (3,6 млн. руб-лёў - 9 млн. рублёў).

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/