"У НОВЫ МОТА-ВЕЛАСЕЗОН БЕЗ АВАРЫЙ!"



Пад такім дэвізам праходзіў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Ён быў скіравана на прафілактыку парушэння правілаў дарожнага руху вадзіцелямі двухколавага транспарту. Дзяржаўтаінспекцыя звяртала асаблівую ўвагу на наяўнасць вадзіцельскага пасведчання ў кіроўцаў матацыклаў і скутараў, захаванне імі хуткаснага рэжыму, выкарыстанне моташлемаў.

У сувязі з вялікай колькасцю зваротаў грамадзян, ДАІ нагадвае аб парадку атрымання вадзіцельскіх правоў. Для кіравання мапедам неабходна мець пасведчанне катэгорыі "АМ", матацыклам -- "А", акрамя таго, гэтая катэгорыя мае падкатэгорыю "А1" -- матацыклы з рабочым аб'ёмам рухавіка, які не перавышае 125 кубічных сантыметраў, і максімальнай магутнасцю не вышэй за 11 кілават (лёгкія матацыклы).

Асобы, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, могуць атрымаць пасведчанні катэгорыі "АМ" і падкатэгорыі "А1" (здача экзаменаў праводзіцца без праходжання навучання), старэйшыя за 18 гадоў -- катэгорыі "А". Вадзіцель катэгорыі "А" можа кіраваць транспартнымі сродкамі катэгорыі "А1" і "АМ".

Самастойна кіраваць веласіпедамі маюць права асобы, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Згодна з п. 200 Правілаў дарожнага руху, веласіпед павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое ўпраўленне і гукавы сігнал, быць абсталяваны люстэркам задняга віду, сятлоадлюстроўваючымі элементамі: белым -- спераду, чырвоным -- ззаду, аранжавымі -- па баках. Рухацца дазваляецца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці -- па абочыне, пешаходнай дарожцы ці тратуары, але не ствараць перашкоды для пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі -- па праезнай частцы, не далей за метр ад яе правага краю.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/