У ЛІКУ ПЕРАМОЖЦАЎ - ДЗЯТЛАЎЧАНЕ



Сёлета ўжо ў другі раз прайшоў Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва "ЛьВёнак" (Лідскі вянок). Ён сабраў больш за 2000 юных талентаў з дзіцячых музычных школаў мастацтваў, агульнаадукацыйных школаў і дзіцячых садоў з розных рэгіёнаў Беларусі і нават з літоўскага горада Шальчынінкая.

Наш раён на конкурсе прадставілі навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў: Вольга Гульнік (настаўніца Н. Р. Лішык), Караліна Капковіч (настаўніца — I. П. Сідорчык, канцэртмайстар Я. М. Крывіня), Марк Габайдулін, Вольга Іода (настаўніца А. Л. Хілевіч, канцэртмайстар. М. М. Пуйто), Данііл Шуляк (настаўніца Д. А. Мікуліч), Таццяна Марачынская (настаўніца Т. В. Царук), Эльвіра Задзярэй, Наталля Варабей (настаўніца А. I. Ярмак), узорны ансамбль скрыпачоў "Зорачкі".

Па выніках конкурсу лаўрэатам трэцяй ступені стала Вольга Гульнік. Караліна Капковіч — лаўрэат другой ступені. Ансамбль "Зорачкі", якім кіруе А. I. Ярмак, стаў лаўрэатам першай ступені.

Адзначаны і Данііл Шуляк. Ён — дыпламант першай ступені.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/