У ЛІКУ ПЕРАМОЖЦАЎ - ДЗЯТЛАЎЧАНЕ



Падведзены вынікі абласнога этапу творчага конкурсу “Ратаўнікі вачыма дзяцей".

Выстава дзіцячых работ праходзіла амаль на працягу двух тыдняў у Гродзенскім абласным доме творчасці і моладзі. На суд гледачоў былі прадстаўлены амаль 400 дэкаратыўных работ, з якіх журы выбрала 25 лепшых і арыгінальных. У ліку іх работы прадстаўнікоў Дзятлаўскага раёна.

У намінацыі "Малая архітэктурная форма" трэцяе месца заняла вучаніца Лявонавіцкага дзіцячага сада-СШ Крысціна Бойка. У намінацыі "Мадэль пажарнай тэхнікі” вучні Раготнаўскага сада-СШ Яўген Апанасік і Павел Кіслы занялі другое месца. Пераможцы конкурсу адзначаны прызамі і граматамі.

А. БЯЛЕНКА, інспектар РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/