У ЛЕС -- ПА ЗДАРОЎЕ І НАСТРОЙ



Пра тое, што "лес -- наша багацце", ведаюць усе. Але пад багаццем часцей за ўсё разумеюць кубаметры драўніны, грыбы, ягады ды лекавыя травы. А пра тое, што лес здольны лячыць душу і дарыць здароўе, неяк забываюць. Для таго, каб палепшыць свой стан і з найбольшым эфектам правесці лячэнне з дапамогай дрэваў, неабходна ведаць не толькі дрэва, якое падыходзіць вам, але і час, у які можна выкарыстоўваць яго энергію, а калі рабіць гэтага нельга.

Бяроза. Спакой з 3 да 4 гадзін, актыўнасць з 5 да 9 гадзін. Энергія ў бярозы мяккая, заспакаяльная. Прытуліцеся, паплачце, вырвецца стрэс, і чалавек супакоіцца.

Дуб. Спакой з 15 да 17 гадзін, актыўнасць з 21 да 3 гадзін. Энергія магутная. Да дуба падыдзеш не ў любым стане. Ва ўзбуджаным, усхваляваным настроі лепш не падыходзіць.

Сасна. Як і ва ўсіх іглічных, актыўнасць у яе пастаянная. Але энергія сасны магутная: знімае дэпрэсіі, бярэ псіхаэмацыйныя ўдары чалавека на сябе.

Клён. Спакой з 4 да 5 гадзін, актыўнасць з 7 да 10 гадзін. Энергія мяккая, расслабляльная, прыводзіць у гармонію энергетычную абалонку чалавека. Сурокі здымаць лепш за ўсё пад клёнам.

Ясень. Энергія чыстая, тонкая. Добра ачышчае энергетычнае поле чалавека, паляпшае псіхіку. Актыўнасць ясеня з 11 да 13 гадзін.

Ліпа. Спакой з 6 да 7 гадзін, актыўнасць з 14 да 20 гадзін. Энергія мяккая. Ідзе адчуванне цяпла і спакою: невыпадкова ў Кітаі ліпу называюць "дрэвам забыцця".

Вярба. Стан спакою з 2 да 3 гадзін, актыўнасць з 18 да 21 гадзіны. Энергія мяккая, заспакаяльная. Праходзіць злосць і стомленасць. Энергія вярбы знімае галаўны боль, прыводзіць увесь арганізм да гармоніі.

Таполя. Спакой з 4 да 5 гадзін, актыўнасць з 15 да 18 гадзін. Энергія роўная, выразная, умераная, спрыяе мабілізацыі сіл у патрэбным кірунку, псіхічнай карэкцыі. Абдыміце таполю на некалькі хвілін, і адразу пройдзе стомленасць. Але доўга стаяць не варта: закружыцца галава.

Здароўя і добрага вам настрою.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/