У ліку лепшых



Дзятлаўскае ДТСААФ — у ліку лепшых арганізацый па падрыхтоўцы вадзіцеляў: ужо два гады запар яно займае другое месца ў вобласці.

Па выніках 2010 года Дзятлаўскае ДТСААФ лепшае сярод 67 арганізацый.

Другі год застаецца на належным узроўні і працэнт здачы на правы з першага разу ў навучэнцаў Дзятлаўскага ДТСААФ. Гэты паказчык складае 65% пры сярэднім паказчыку ў вобласці — каля 50%.

Вядома, у гэтым заслуга калектыву, які складаюць 8 чалавек. 4 з іх — майстры. Гэта — В.М. Барысевіч, А. Ч. Мілевіч, Ю.П. Кардаш, А. А. Лішык.

А. ДУБРОЎСКАЯ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/