У КАЗЛОЎШЧЫНЕ “ДА АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ ГАТОВЫ!"



Незвычайна і цікава ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе праходзіла акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Да абароны Айчыны гатовы!”. Раніцай на лінейцы дзяўчынкі 10 класа павіншавалі будучых абаронцаў Айчыны і мужчын-педагогаў са святам, пажадалі ім здароўя, поспехаў у рабоце і вучобе.

Самае цікавае пачалося пасля другога ўрока. Былі арганізаваны агляд і ацэнка знешняга выгляду хлопчыкаў. Згодна з палажэннем конкурсу, на перапынках журы, у склад якога ўваходзілі настаўнікі і навучэнцы школы, наведвалася ў класы. Кожны камандзір класа павінен быў дакладваць старшыні журы — настаўніку дапрызыўнай падрыхтоўкі Святаславу Уладзіміравічу Буяку — аб гатоўнасці да агляду.

Знешні выгляд кожнага навучэнца ацэньваўся па 5-бальнай сістэме. Улічвалася ўсё: прычоска, чысціня абутку, адзіны стыль вопраткі. Па выніках агляду пераможцамі ў розных узроставых катэгорыях сталі: сярод навучэнцаў 9-11 класаў — юнакі 11 класа; сярод навучэнцаў 7-8 класаў — хлопчыкі 7 “А" класа; сярод навучэнцаў 5-6 класаў — хлопчыкі 5 “А" і 5 “Б" класаў.

Завяршылася акцыя ваенна-спартыўнай гульнёй “Гэй, хлопцы!”, удзел у якой пры-малі навучэнцы 9-11 класаў. Гульня ўключала іспыты на сілу і спрыт. Цікавымі і захапляльнымі былі конкурсы стральбы, армрэслінгу, ваенізаванай эстафеты, перацягвання каната. Пераможцамі ваенна-спартыўнай гульні “Гэй, хлопцы!” сталі навучэнцы 11 класа. Крыху саступілі ім у спрыце дзесяцікласнікі. На трэцяй пазіцыі аказаліся навучэнцы дзявятых класаў.

Пераможцаў узнагароджвалі ва ўрачыстай абстаноўцы. Дырэктар школы ўручыў удзельнікам дыпломы і граматы, а дзяўчынкі падарылі сваім аднакласнікам салодкія прызы.

Напрыканцы мерапрыемства настаўнікі і вучні Казлоўшчынскай сярэдняй школы падзякавалі за дапамогу ў правядзенні ваенна-спартыўнай гульні старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валянціну Анатольевічу Вераб'ю.

М. БУЯК, удзельніца гуртка "Юны журналіст" Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/