У дарогу - на спраўным веласіпедзе



У вобласці склалася трывожная абстаноўка па дарожна-транспартных здарэннях з удзелам веласіпедыстаў. Практычна кожны месяц ёсць пацярпелыя. У большасці выпадкаў прычынай аварый з'яўляецца парушэнне правілаў дарожнага руху ці неабсталяваннне веласіпедаў катафотамі.

У Дзятлаўскім раёне з пачатку года за парушэнне правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 198 чалавек (гэта пешаходы, веласіпедысты, возчыкі гужавога транспарту), за апошні месяц — 13.

Згодна з арт. 26 п. 200 Правілаў дарожнага руху "веласіпед павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, быць абсталяваным люстэркам задняга віду, уперадзе — катафотам белага колеру, ззаду — чырвонага колеру, а з кожнага боку — аранжавага".

Тым не менш, абсталяваныя па ўсіх правілах веласіпеды ў раёне знайсці вельмі цяжка. На люстэрка то грошай не стае, то часу няма купіць. Прычым, калі супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі штрафуе веласіпедыстаў, яму яшчэ прыходзіцца выслухоўваць многа незадавальненняў.

Дарэчы, у Правілах дарожнага руху рэкамендавана ехаць на веласіпедзе ў святлоадлюстроўваючай камізэльцы. Яркая "пляма" жоўтага колеру бачна вадзіцелям здалёк, яркі колер прымушае вадзіцеля быць асабліва ўважлівым на дарозе.

Гэта ж датычыцца і возчыка гужавога транспарту. Калі ён выехаў на праезную частку, то пажадана апрануць святлоадлюстроўваючую камізэльку. Акрамя гэтага, у правілах дарожнага руху гаворыцца, што "гужавы транспартны сродак павінен быць абсталяваны спераду катафотамі белага колеру, ззаду — чырвонага, мець прадугледжаныя канструкцыяй спраўнае стаяначнае тармазное устройства і супрацьадкатныя упоры".

Дарэчы, за парушэнне веласіпедыстам або вазніцай правілаў тэхнічнага абсталявання веласіпеда або гужавой павозкі прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічыняў.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

_____________________________________________________________________________________________________

Не только книга может скрасить ваш досуг, но и занятие спортом. У того и другого есть свои плюсы. В нашу жизнь все больше и больше входят горные велосипеды, которые универсальны для использования в любых условиях пересеченной местности. Они стоят несколько дороже обычных, дорожных, велосипедов, но это оправданно. Если вы решили купить горный велосипед, то вскоре и представить не сможете, как до сих пор без него обходились. Горный велосипед - это удобно и универсально.

Комментарии

Велосипед

Читал про горный велосипед velobum.com.ua и понял , что моя тема .

Велосипеды

Я нашел здесь velobum.com.ua велосипед своей мечты , выбор большой то может ее кто-то в поисках .

Велосипеды

Я нашел здесь velobum.com.ua велосипед своей мечты , выбор большой то может ее кто-то в поисках .

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/