У 2013-М – НОВЫ МАГАЗІН



Такі прагноз дае Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Прасторны харчовы магазін павінен з’явіцца ў лютым 2013 года ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве.

-- Каб пабудаваць новы магазін, мы заключылі дагавор з Гродзенскім аблвыканкамам на выдзяленне для гэтых мэтаў зямлі без аўкцыёну, – тлумачыць дырэктар Дзятлаўскага філіяла Мікалай Гародка. – Быў аб’яўлены тэндар, па выніках якога выбралі фірму-падрадчыка. Ім стала мінскае прадпрыемства “Трафіка”, не навічок у сферы будаўніцтва зборных павільёнаў.

Ужо закладзены фундамент, на якім хутка з’явіцца лёгкі каркас з сэндвіч-панэляў, падобны да будынка магазіна “Івушка”, што па вуліцы Кастрычніцкай у Дзятлаве. Новы гандлёвы аб’ект будзе мець плошчу 600 квадратных метраў, 400 квадратаў з якіх – непасрэдна гандлёвая плошча. Тут размесцяцца гандлёвыя залы, дзе будзе ажыццяўляцца продаж прадуктаў харчавання, таксама будзе працаваць кафэ. Згаданы гандлёвы аб’ект стане самым вялікім па плошчы харчовым магазінам у нашым раёне.

Н.АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/