ТУРНІР ПАМЯЦІ ДЗМІТРЫЯ ЛАЗОВІКА - 2015



28 лютага і 1 сакавіка ў спартыўнай зале Дварэцкай школы адбыўся традыцыйны штогадовы турнір па валейболе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка.

У спаборніцтве ўдзельнічалі 6 камандаў: СВК “Дварэц-Агра", СВК “Граніт-Агра", СВК “Белагурна", Круцілавіцкай школы, зборная Дзятлава і каманда выпускнікоў Дварэцкай школы.

Барацьба была напружаная. Перамаглі самыя ўмелыя, настойлівыя. Такія якасці паказала зборная каманда Дзятлава, яна стала пераможцай турніру. Толькі на ачко адстала ад пераможцы каманда выпускнікоў нашай школы, яна заняла другое месца. Трэцяй аказалася каманда СВК "Дварэц-Агра".

Станоўчыя эмоцыі і здаровы дух спартыўнай барацьбы панаваў у гэтыя дні ў спартыўнай зале нашай школы. Гэта галоўнае, бо спорт — здароўе.
Арганізатары і ўдзельнікі турніру выказваюць удзячнасць яго спонсарам — прадпрымальнікам Д. Баранаву (ПГУП “Универсал-ньюторг") і В. Жыху, дырэктару Дварэцкай СШ А. Белавусу, сакратару раённай арганізацыі ГА “БРСМ” А. Чурай, намесніку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Д. Еду. Яны аказалі спонсарскую дапамогу ў набыцці прызоў для ўдзельнікаў спаборніцтва, дапамаглі арганізаваць турнір.

Р. ПАПЯНЮК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/