ЦЫГАРЭТА МОЖА СТАЦЬ АПОШНЯЙ



Неасцярожнае абыходжанне з агнём — адна з самых распаўсюджаных прычынаў пажараў. Як правіла, адбываюцца яны з-за курэння ў стане алкагольнага ап'янення. За апошнія пяць гадоў у Дзятлаўскім раёне з-за неасцярожнасці пры курэнні загінулі 25 чалавек.

Вобраз чалавека, які злоўжывае алкаголем, нязменна аднолькавы: неахайны выгляд, раўнадушны позірк, мэтажыцця зводзіцца да таго, дзе дастаць чарговую дозу спіртнога. У дадатак — поўная абыякавасць да ўласнай бяспекі, упэўненасць, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Аднак колькі такіх гора-курцоў ратавалі суседзі, якія своечасова паведамлялі аб надзвычайнай сітуацыі ў службу МНС або выцягвалі з агню.

Такіх выпадкаў шмат. Адзін з нядаўніх адбыўся ў Рэчыцкім раёне. Мужчына быў дастаўлены ў шпіталь з апёкамі 1-2 ступені твару, грудной клеткі, кісцяў рук, шыі.

Напярэдадні здарэння мужчына прыйшоў дахаты нецвярозы. Пасварыўшыся з жонкай, пайшоў спаць у летнюю кухню. Пад раніцу ён зайшоў у хату, на яго вопратцы былі бачны сляды гарэння. На пытанне жонкі, як сябе адчувае, мужчына адказаў, што добра, і пайшоу спаць. Жонка звярнулася ў фельчарска-акушэрскі пункт. Медыкі даставілі мужчыну ў бальніцу. У цяжкім стане ён быў пакладзены ў рэанімацыю.

Месячнікі пажарнай бяспекі, абследаванне жылых дамоў і іншыя мерапрыемствы па папярэджанні гібелі людзей на пажарах даюць свае станоўчыя вынікі. Не варта забывацца і пра адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Максімальны штраф складае 4 500 000 рублёў. Калі ж парушэнні прывялі да ўзнікнення пажару, то штраф складзе ад 4 500 000 да 7 500 000 рублёў.

А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/