ЦУДЫ НА КАЛЯДЫ - 2012



10 снежня ў раёне стартавала сумесная акцыя ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” пад назвай “Цуды на Каляды”.
У нашай школе самым актыўным ініцыятарам удзелу ўстановы адукацыі ў акцыі стаў валанцёрскі атрад “Цяпло душы”. Падрыхтоўка да гэтай акцыі пачалася 1 снежня, калі ў межах шостага школьнага дня прайшоў Дзень добрых справаў і дзеці прынялі актыўны ўдзел у рабоце таорчых майстэрняў па падрыхтоўцы да акцый “Падарунак сябру”, “Нашы сэрцы – хворым дзецям”. Нашы вучні зрабілі шмат цікавых вырабаў, паштовак, сувеніраў, якія плануюць падарыць хворым дзецям пры правядзенні калядных акцый. Камандай прэзідэнта школы аб’яўлены паміж класнымі калектывамі конкурс на лепшую чарвоную рукавічку з навагоднімі і каляднымі пажаданнямі і конкурс на лепшае навагодняе віншаванне.

Вучні пачатковай школы і 9 класа ўжо прымаюць удзел у зборы навагодніх падарункаў у межах акцый “Падарунак сябру”, “Нашы сэрцы – хворым дзецям”. Ужо сабраны канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, мяккія цацкі, дзіцячыя кнігі. Вельмі актыўны ўдзел у гэтых акцыях прынялі вучні 1 “А” і 2 “Б” класаў. Больш за ўсіх падарункаў падрыхтавалі Данііл Патоцкі, Таццяна Пінчук, Злата Маркава.
На пачатку снежня цімураўскія атрады школы наведалі ветэранаў вайны і працы, дапамаглі ім ва ўборцы снегу ля дамоў.

У ходзе акцыі “Цуды на Каляды” вучні нашай школы плануюць у апошнія дні снежня наведаць сацыяльны прытулак, карэкцыйны цэнтр, хворых дзяцей у дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы. Яны плануюць не толькі раздаць хворым дзецям падарункі, але і правесці з імі гульнёвыя праграмы, бо напярэдадні светлых святаў асабліва хочацца, каб ва ўсіх быў добры настрой і ніхто не застаўся без цяпла і ўвагі.

Міністэрства культуры і прэсы СШ №1 г. Дзятлава

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/