ЦІ НЕБЯСПЕЧНЫ РАДОН



Па дадзеных ААН, у штогадовай дозе апраменьвання, атрыманай чалавецтвам, доля ўздзеяння прадуктаў ад шкодных выпрабаванняў складае ўсяго 0,7 % , ад работы АЭС -- 0,3 % , а вось “уклад” медыцынскіх абследаванняў (рэнтген, радыетэрапія, флюараграфія, лазералячэнне) значна больш сур'ёзны -- 34% усёй гадавой дозы . На “ўзроўні” і прыродныя крыніцы радыяцыі -- натуральны фон выпраменьванняў, які залежыць ад геалагічных і планетарных фактараў -- 22%. Асноўная ж доля радыяцыі прыпадае на ўздзеянне атмасферных прадуктаў распаду радыеактыўнага газу радона -- 43%.

Атрымліваецца, што радон больш небяспечны, чым Чарнобыль і яго негатыўныя наступствы. А мы, на жаль, часам недаацэньваем небяспечны ўплыў натуральнага прыроднага апраменьвання. І, нягледзячы на гэта, радон лячэбны, асабліва радонавая вада. Пры гэтым, вада можа быць з натуральнай крыніцы (напрыклад, як у санаторыі “Радон “), і вада штучна насычаная радонам (напрыклад, як у Брэсцкай абласной бальніцы).

Што ўяўляе сабой радон? Гэта -- аднаатамны інертны радыеактыўны газ без паху, смаку і колеру. Ён цяжэйшы за паветра, таму пастаянна назапашваецца ў падвальных і паўпадвальных памяшканнях. Прырода, на здзіўленне, вынаходлівая і разнастайная. Тое, што вельмі небяспечна і часам смяротна, можа пры пэўных абставінах прыносіць вельмі адчувальную карысць. Напрыклад, лячэнне шэрагу захворванняў метадам радонатэрапіі, пры якой адбываецца апраменьванне арганізма чалавека радонам. Пры гэтым у арганізм пранікае каля аднаго працэнта радону, які змяшчаецца ў вадзе. Цікавая дэталь: радонатэрапія не мае ўзроставых абмежаванняў, яна карысна як для пажылых людзей, так і для дзецей, а ўсё таму, што радыеактыўнасць (у тым ліку і радонавая) у малых дозах з'яўляецца жыццёва неабходнай умовай, стымулюючай ахоўныя функцыі арганізма. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што радон хоць і небяспечны, але надзвычай карысны і патрэбны, асабліва хворым людзям.

Здароўе чалавека і павелічэнне працягласці яго жыцця з'яўляецца адной з актуальных праблемаў чалавецтва. Яно залежыць, перш за ўсё, ад умоваў жыцця, навакольнага асяроддзя, экалагічнага і эканамічнага дабрабыту, рацыёну харчавання, пітнога рэжыму і медыцынскага абслугоўвання, у тым ліку і радонавага.

А. БАГДАСАРАЎ, прафесар

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/