Ці не патоне Дзятлава ў «вогненнай вадзе»?




Ёсць у Дзятлаве плошча, якая носіць назву "Сямнаццатага верасня". Даўней назвалі, так яно і засталося, і перайменоўваць пакуль ніхто не збіраецца.

На гэтай, цэнтральнай, плошчы месцяцца ў кружок Дом быту, Дом гандлю, рэстаран "Ліпічанка" пад адным дахам з аднайменнай гасцініцай, прадуктовы магазін "Міраж" (от трапная назва! Ажно зайздрошчу таму, хто яе прыдумаў). Тут жа і раённая пошта, і Белтэлекам. Калі ісці далей па крузе, то на шляху будзе прадуктовы магазін "Ветэран", "Сельгаспрадукты" і іншыя невялікія будынкі рознага прызначэння. Усё больш гандлёвага і ўсё больш такіх, каб чалавек пасля "ўчарашняга" мог наталіць смагу ды і сёння не забыўся кульнуць чарку-другую. Без гэтага, панове, нельга. Без гэтага плошча не была б культурным цэнтрам нашага гарадка.

Ды куды ты ў Дзятлаве ні пахіліся, усюды ёсць "вогненная вада". Калі не нальюць у чарку, то ўжо пляшку ў кішэню дадуць абавязкова. Быў, скажам, магазін "Кулінарыя". Назва гаворыць сама за сябе: піражкі там розныя, чабурэкі, напоі, паўфабрыкаты і шмат чаго яшчэ. Шмат, але не ўсё для поўнага сервісу: столікаў і крэслаў не было, каб чалавек мог сесці ды кульнуць чарку. Гэты прабел ліквідавалі. Цяпер там стала больш людна і весела.

Можна выпіць спіртнога і ў рэстаране, і ў бары, а пляшку ў кішэню запхнуць у "Ветэране", "Міражы", недалёкім хлебным магазіне і тым, які мясцовы люд здавён прывык называць самаабслугоўваннем.

А летам яшчэ большае раздолле! З наступленнем цяпла і да самых маразоў на плошчы пачынае ажыўлены гандаль нешта накшталт вальера, па-мясцоваму, клетка. Тут спіртным гандлююць далёка за поўнач. І музыка іграе, і песні гучаць: "Ох, судьба моя, судьба, ох, судьба, ох, судьба моя, скажи, почему..." Акурат па тэме. Толькі пра што пытаюць людзі з вальера — не вядома. Ці пра тое, што далёка за поўнач дадому ніяк не даграбуцца, пакінуўшы ў касе піцейнай установы апошнія рублі, скрадзеныя ад жонак і дзяцей? Ці пра тое, што не ў касцёл пайшоў Богу маліцца, які пабудаваны побач, а прадае чорту душу ў гэтым вальеры?

Дарэчы, пра касцёл хачу сказаць асобна. Яму шмат стагоддзяў, будынак унікальны. Але яшчэ больш "унікальныя" адносіны да яго з боку мясцовай улады і саміх нас: усіх разам і кожнага паасобку. Некалькі гадоў таму ў сярэдзіне будынка зрабілі касметычны рамонт. Меліся зрабіць рамонт і звонку, бо даўно настала пара. Узвялі рыштаванні, крыху нешта пакалупаліся на самай верхатуры. І ўсё... Гады тры, а можа, і болей будынак, якому няма цаны ў прамым і ў пераносным сэнсе, стаяў у рыштаваннях, якія гнілі. Ад гэтай гнілі яшчэ больш пачарнелі і пазелянелі касцёльныя сцены. Прыхаджане баяліся, што моцны вецер разбурыць іх і каго-небудзь прыб'е. Але Бог мілаваў, абышлося. У мінулым годзе рыштаванні разабралі, і касцёл наш стаіць яшчэ больш занядбаны, чым раней.

Толькі адзін невялікі ўчастак плошчы паміж касцёлам і магазінчыкам "Квана" можна прайсці без рызыкі для жыцця. Уся астатняя плошча — вялікая стаянка для транспарту. Машыны і ля Дома быту, і ля "Міража", і ля пошты. Словам, цесната і небяспека як для пешаходаў, так і для вадзіцеляў. Колькі ўжо разоў тут сутыкаліся машыны, не могучы раз'ехацца! Са стаянак таксама праблема выехаць, каб не стукнуцца ў другую машыну, якая імчыць міма. І толькі наш славуты зямляк — паэт, навуковец Ігнат Дварчанін з помніка глядзіць на ўвесь гэты вэрхал, але спытаць, на жаль, не можа: што вы, людзі, тут панараблялі?!

Што ёсць, тое ёсць. З надыходам вясны на вольных лапіках плошчы робяцца клумбы і садзяцца кветкі. Дзякуй работнікам мясцовага камунгаса: у іх ёсць і густ, і старанне. Але ж незлічоныя паркоўкі вельмі псуюць прыгажосць.

Некалі ў нас была добрая плошча: і месца машынам хапала, і людзі не мітусіліся, рызыкуючы трапіць пад колы. Але пару гадоў таму зрабілі рэканструкцыю. Ну як тут не прыгадаць шаноўнага Віктара Сцяпанавіча Чарнамырдзіна з яго славутым: "Хацелі, як лепш, а атрымалася, як заўсёды". Нават горш, чым заўсёды.

Калі для аматараў "вогненнай вады" ў нас створаны ўсе ўмовы, то звычайны чалавек, які хоча пасядзець у цёплым кафэ ды выпіць кубачак чаю ці кавы, альбо проста пагутарыць са знаёмым, такога месца ў Дзятлаве днём з агнём не знойдзеш. Бывае, прыстойныя людзі, сустрэўшыся ў райцэнтры, адчыняць дзверы піцейнай установы, але хуценька і зачыняць, убачыўшы, так бы мовіць, тамашні кантынгент. Не хочацца ў такую кампанію. І іх можна зразумець.

Быў некалі ў нас магазін пад назвай "Харчавік". Таксама на плошчы. Толькі харч там прадавалі адмысловы — прадукцыю мясцовага віна-гарэлачнага завода. Зразумела, што народная сцяжынка туды не зарастала. І раптам адбыўся цуд. Аказваецца, гэты магазін узяў у арэнду недалёкі ад райцэнтра калгас "Жукоўшчына". Як жа былі рады ўсе мясцовыя людзі, а асабліва пенсіянеры! Тут па невысокай цане заўсёды можна было купіць свежыя яблыкі з калгаснага саду, буракі, капусту, моркву. І каўбасу прывозілі, і лівер, і фарш. Але нейкая разумная галава (дакладна не ведаю, хто, але асоба, пэўна, уплывовая, а не радавы пакупнік з "Міража") вырашыла магазін гэты зачыніць. І зачыніла. Знадворку ўжо зрабілі прыгожы рамонт. У народзе ходзяць чуткі, што неўзабаве тут зноў будуць прадаваць той самы "харч", як і раней. Словам, што ёсць, тое ёсць: магазін закрылі, а што будзе — пакажа час. Але думаю, што не для продажу капусты і морквы тут наводзяць такі глянец...

Што ёсць, тое ёсць. Наш горад вядомы яшчэ і тым, што ў ім няма ніводнага, прабачце за інтым, грамадскага туалета. Толькі за горадам, на аўтастанцыі. Далёка. Туды выходзіць трэба загадзя, бо не ўсякі і дабяжыць. Мясцовы люд па блату просіцца ва ўстановы і арганізацыі, дзе гэтыя даброты цывілізацыі ёсць. Ды і не кожнага пусцяць. А як чалавек, скажам, прыехаў з вёскі ці з іншай далёкай мясцовасці, то шукае прытулку за якім-небудзь ціхім вуглом. А калі і не за ціхім, то нічога не зробіш, бо гэту справу на потым не адкладзеш.

Аднойчы раённая газета праводзіла так званую "прамую лінію" з адным раённым начальнікам. Задалі пытанне і пра гэты, мякка кажучы, інтым.

— Когда будет третий этап реконструкции площади, тогда решится и этот вопрос, — вось што ён адказаў.

Так што пацярпіце, людзі, да той рэканструкцыі, якая будзе невядома калі. А цяпер шукайце блат ва ўстановах і арганізацыях, дзе, прабачце, ёсць месца, каб прысесці ў арлінай позе.

Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ.

18 сакавiка 2011 г. Дзятлаўскі раён.
Народная воля

Комментарии

>людзі з

>людзі з вальера
Очень интересно и точно подмечено :)

>Дарэчы, пра касцёл хачу сказаць асобна. Узвялі рыштаванні, крыху нешта пакалупаліся на самай верхатуры. І ўсё... Гады тры, а можа, і болей будынак, якому няма цаны ў прамым і ў пераносным сэнсе, стаяў у рыштаваннях, якія гнілі. Ад гэтай гнілі яшчэ больш пачарнелі і пазелянелі касцёльныя сцены.
Насколько я осведомлена в ситуации с костелом: РИК не спонсировал ремонт, только вот эти самые доски и выделил. Люди сами собирали на костел, и на эти деньги приобрели хорошие, дорогие строительные и облицовочные материалы. Делать начали с самого верха (что впрочем вполне нормально). Но, то ли такие "профессионалы" работали, то ли состояние стен уже не позволяет делать ремонт, но сверху вся штукатурка вплоть до красного кирпича отвалилась. Продолжать ремонт дальше (т.е. вниз), по-моему уже не имело смысла, раз вверху надо по-новой делать. А так как со здоровьем у нашего ксендза случились большие проблемы, то так все и заглохло. Может опять деньги копят, чтобы хороших мастеров вызвать?

>Некалі ў нас была добрая плошча: і месца машынам хапала, і людзі не мітусіліся, рызыкуючы трапіць пад колы. Але пару гадоў таму зрабілі рэканструкцыю. Ну як тут не прыгадаць шаноўнага Віктара Сцяпанавіча Чарнамырдзіна з яго славутым: "Хацелі, як лепш, а атрымалася, як заўсёды". Нават горш, чым заўсёды.
Не соглашусь, что раньше участок перед "Миражом" был настолько красив и безопасен, чем стало теперь. Стоянок без риска для машины и нервов водителей хватает. Например, перед "Ветераном", "Джемом" или около перекрестка Советской с Комсомольской. Да и чудо-парк, что раньше был около почты, тоже не впечатлял: того и гляди дети под машину летели. Сейчас намного лучше. Правда, наши люди по дорожкам ходить не любят, поэтому и лезут то по газону, то через ограждения прыгают. Культура такая.

>Калі для аматараў "вогненнай вады" ў нас створаны ўсе ўмовы, то звычайны чалавек, які хоча пасядзець у цёплым кафэ ды выпіць кубачак чаю ці кавы, альбо проста пагутарыць са знаёмым, такога месца ў Дзятлаве днём з агнём не знойдзеш. Бывае, прыстойныя людзі, сустрэўшыся ў райцэнтры, адчыняць дзверы піцейнай установы, але хуценька і зачыняць, убачыўшы, так бы мовіць, тамашні кантынгент. Не хочацца ў такую кампанію. І іх можна зразумець.
Соглашусь, что нету у нас ни кафе, ни приличного ресторана.
Как показала практика - нет у нас места под кафе. Желающих открыть кафе, думаю у нас хватает. Вот хватило бы еще ума руководству.

>Быў некалі ў нас магазін пад назвай "Харчавік"... Знадворку ўжо зрабілі прыгожы рамонт. У народзе ходзяць чуткі, што неўзабаве тут зноў будуць прадаваць той самы "харч", як і раней. Словам, што ёсць, тое ёсць: магазін закрылі, а што будзе — пакажа час. Але думаю, што не для продажу капусты і морквы тут наводзяць такі глянец...
Насколько я знаю, магазин вернулся к владельцу (т.е. вроде бы в аренду больше не сдается). А вот что там интересного будет, пока не известно.

>Наш горад вядомы яшчэ і тым, што ў ім няма ніводнага, прабачце за інтым, грамадскага туалета. Толькі за горадам, на аўтастанцыі.
Что да, то да. Еще, правда, есть биотуалет напротив магазина "Мара" (бывший "Школьный") Я предлагаю ходить в туалет в РИК. И на входе так и заявлять: пока не построился общественный туалет, мы будем к вам ходить! Может, тогда быстрее построят? :)))

ну таки

ну таки правильно, спрос рождает предложение ))

Про костел

>Но, то ли такие "профессионалы" работали, то ли состояние стен уже не позволяет делать ремонт, но сверху вся штукатурка вплоть до красного кирпича отвалилась. Продолжать ремонт дальше (т.е. вниз), по-моему уже не имело смысла, раз вверху надо по-новой делать. А так как со здоровьем у нашего ксендза случились большие проблемы, то так все и заглохло. Может опять деньги копят, чтобы хороших мастеров вызвать?

Как писал Satt, главное - строгое соблюдение технологического процесса.

Костел "профессионалы" изуродовали, а у предыдущего ксендза не хватило .... не знаю чего не хватило.... слов нет... обратиться с иском, заявлением, жалобой и т.п. на "губителей" памятника архитектуры. А потом бы уже разобрались, кто виноват и виноват ли вообще. Договор какой-то заключался же. Костел не принадлежит государству. Поэтому нужна инициатива от собственника или его доверенных лиц. Увы...

о туалете

>Я предлагаю ходить в туалет в РИК. И на входе так и заявлять: пока не построился общественный туалет, мы будем к вам ходить! Может, тогда быстрее построят? :)))

Идея неплохая... Еще б указатели на площади соответствующие... :)))

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/