Ці налічваюцца ўзносы



Пытанні: ці належаць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню педагагічныя работнікі ў час канікулаў, калі яны навучаннем дзяцей не займаюцца? Ці налічваюцца ўзносы і залічваецца ў прафесійны стаж перыяд знаходжання педагога ў працоўным водпуску, які прыпадае на канікулярны час?

Адказ Галіны Чура, начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:
— Перыяд канікулаў, устаноўлены для школьнікаў, які не супадае з працоўнымі водпускамі педагагічных работнікаў установаў адукацыі, з'яўляецца для іх рабочым часам. Таму ў гэты перыяд педагогі належаць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню толькі пры захаванні ўстаноўленых крытэрыяў ацэнкі ўмоваў працы ў сукупнасці. У перыяд знаходжання работніка ў працоўным водпуску, які прыпадае на канікулярны перыяд, ён належыць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню пры ўмове, што дні працоўнага водпуску (асноўнага і дадатковага) непасрэдна ідуць за перыядам (днём), у якім работнік выконваў свае абавязкі на працягу поўнага рабочага дня ў асаблівых умовах працы.

Падрыхтавала да друку I. ІВАНАВА.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/