ТРЭЦЯЕ МЕСЦА - У ПАЎФІНАЛЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ



У пауфінале X рэспубліканскай прававой алімпіяды “Феміда-2015” 3-е месца заваявала каманда сярэдняй школы №3 г. Дзятлава “БЭМС” (баявыя,
энергічныя, маладыя, сімпатычныя).

Напрыканцы сакавіка навучэнцы 10-11 класаў СШ №3 г. Дзятлава прынялі ўдзел у паўфінале X рэспубліканскай прававой алімпіяды "Феміда-2015". Алімпіяда арганізуецца і праводзіцца Акадэміяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з мэтай павышэння ўзроўню інтэлектуальнага развіцця і прававой культуры навучэнцаў; пабуджэння цікавасці да гісторыі і баявых традыцый беларускага народа, праяўленых у Вялікай Айчыннай вайне, і гісторыі органаў унутраных спраў; развіцця і ўмацавання сувязяў з Акадэніяй МУС і зацікавіць навучэнцаў да наступления ў Акадэмію.

На базе СШ №3, дзякуючы сумесным намаганням аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, з 2013 года функцыянуе прававы клас. Для яго 20 навучэнцаў арганізаваны факультатыўныя курсы, накіраваныя на пашырэнне і паглыбленне ведаў па матэматыцы, рускай, беларускай і англійскай мовах, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі. Выкладаюцца спецкурсы "Асновы права", "Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы".

Каманду навучэнцаў прававога класа СШ №3 "БЭМС" прадстаўлялі 6 старшакласнікаў, а таксана іх кіраўнік - настаўнік гісторыі і грамадазнаўства А. А. Ляўковіч і настаўніца біялогіі А. Я. Стракоўская. Конкурсныя заданні алімпіяды ўключалі ў сябе 6 накірункаў, рыхтавацца да якіх дапамагалі музычны кіраўнік В. У. Палухін і кіраўнік аб'яднання па інтарэсах "Школа КВН" Т. М. Манчук.

У першым конкурсе - “Прадстаўленне каманды" - неабходна было абгрунтаваць выбар сваей назвы і дэвіза каманды. Журы, у якое ўваходзілі прафесары і выкладчыкі Акадэміі МУС, улічвала ўменне працаваць у канандзе, артыстызм, манеру трымацца на сцэне. У конкурсе "Разнінка капітанаў", які ўяўляў сабой бліц-апытанне, свой інтэлект і эрудыцыю бліскуча прадэманстраваў Аляксандр Салаш. "Да гэтага конкурсу я рыхтаваўся некалькі тыдняў: чытаў літаратуру аб Вялікай Айчыннай вайне, прагледзеў цыкл фільмаў пра вайну. Мне спатрэбіліся веды па геаграфіі, грамадазнаўстве, а таксама мянё выручылі кемлівасць, дасціпнасць", - расказвае хлопец.

У трэцім конкурсе, дзе неабходна было выканаць тэст па профільным прадмеце "Грамадазнаўства", высокі вынік паказаў Арцём Лябецкі. У чацвёртым конкурсе свае аратарскія здольнасці прадэманстравала Ксенія Домніч. Для публічнага выступления яна выбрала тэму "Прайшла вайна, але боль заклікае людзей! Давайце, людзі, ніколі пра гэта не забудзем!”. У пятым конкурсе Ягор Стракоўскі паказаў свае веды па змесце лепшых кінафільмаў савецкага, у тым ліку і беларускага, кінематографа пра Вялікую Айчынную вайну і міліцыю. “Мне неабходна было з урыўка зразумець, пра які фільм і героя ідзе размова, - расказвае Ягор. - Я вельмі сур'ёзна рыхтаваўся, прагледзеў больш за 10 фільмаў пра вайну і міліцыю і таму не падвёў каманду". У час шостага конкурсу ўдзельнікам каманды неабходна было праінсцэніраваць байку С. Міхалкова "Воўк-траваед", а затым даць маральна-этычную і прававую ацэнку дзеянням персанажаў байкі.

У кожнай намінацыі былі ўручаны індывідуальныя ўзнагароды. Лепшым артыстам сярод усіх удзельнікаў быў прызнаны Максім Юганаў. У конкурсе аратараў не было роўных Ксеніі Домніч. Прыз журы за веданне фільмаў пра вайну і міліцыю павёз з сабой Ягор Стракоўскі. Фаварытам другі год запар застаецца капітан каманды Аляксандр Салаш, які ўжо два гады з'яўляецца абсалютным пераможцам у конкурсе напісання эсэ на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Пераможцы намінацый атрымалі дыпломы і падарункі, А. Салаш запрошаны для ўзнагароджання на фінал алімпіяды. Усе навучэнцы-удзельнікі каманды - атрымалі шмат станоўчых эмоцый. "Я вельмі рады, што ў гэтым годзе мы паказалі такі высокі вынік. Шчыра кажучы, я вельмі ганаруся вучнямі і сваёй школай, - гаворыць Арцём Лябецкі. - Мы пазнаёміліся з выкладчыкамі Акадэміі МУС, з хлопцамі і дзяўчатамі з іншых каманд, з якімі, спадзяюся, будзем разам вучыцца і атрымліваць прафесію юрыста ў наступным годзе".

Кіраўнік і ўдзельнікі каманды выказваюць удзячнасць аддзелу адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, а таксама супрацоўнікам аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, у прыватнасці I. В. Хітро, за дапамогу ў падрыхтоўцы да прававой алімпіяды.

С. УРБАН, кіраўнік гуртка “Юны журналіст” СШ №3 г. Дзятлава

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/