Транспарт павінен быць зарэгістраваны



Аддзел ДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама паведамляе ўладальнікам транспартных сродкаў, што з 28 чэрвеня 2011 года міжраённае рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне АДАІ Слонімскага РАУС будзе працаваць па новым адрасе: г. Слонім, вуліца Брэсцкая, 46.

Мы просім уладальнікаў транспартных сродкаў, якія належаць дзяржрэгістрацыі, своечасова здзяйсняць гэтую працэдуру.

Нагадваем, што несвоечасовая рэгістрацыя або перарэгістрацыя транспартнага сродка, непрадастаўленне яго без уважлівай прычыны ва ўстаноўлены тэрмін для дзяржтэхагляду, кіраванне такім транспартным сродкам прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць — папярэджання або штраф у памеры дзвюх базавых велічыняў.

Аформіце ўсе дакументы правільна і своечасова, беражыце свой час і грошы.

А.МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/