Тэст: Правер сваю свядомасць



Узровень злачыннасці ў апошнія гады нязменна зніжаецца. Разам з тым, стаць ахвярай злачынства дастаткова проста. Добрая навіна заключаецца ў тым, што арганізаваць бяспеку свайго жылля можна з мінімальнымі выдаткамі. Адкажыце для сябе на наступныя пытанні і вы зразумееце, у бяспецы ваша кватэра (дом) ці не:
- я заўсёды правяраю, што ўсе дзверы і вокны кватэры (дома) зачынены (нават калі выходжу на хвіліну);
- я ўстанавіў надзейныя замкі на ўваходныя дзверы (зламыснікі баяцца, каб іх ніхто не ўбачыў, таму не любяць доўга валтузіцца з замкамі);
- я ўстанавіў ахоўную сігналізацыю і не забываю яе ўключаць;
- я не пакідаю ключ ад уваходных дзвярэй на тумбачцы ў пярэднім пакоі або ў іншым лёгкадаступным месцы;
- я шчыльна зачыняю вокны, замацоўваю аконныя праёмы (зламыснікі не любяць разбіваць шкло, паколькі тэта стварае шум);
- запасныя ключы ад кватэры (дома) я не хаваю звонку (пад дыванком каля дзвярэй або ў паштовай скрыні) або ў гаражы (злачынцы заўсёды іх там шукаюць);
- я пакінуў святло ўключаным, паставіў радыё на таймер для ўключэння, калі выходзіў з кватэры (ствараецца эфект"прысутнасці");
- я ўпэўніўся, што тэлевізар, відэамагнітафон, DVD-прайгравальнік не бачны з акна;
- я не захоўваю наяўныя гаршовыя сродкі, вырабы з золата і іншыя каштоўныя рэчы на бачным месцы;
- калі я ад'язджаю, то прашу суседзяў забіраць маю пошту з паштовай скрыні.

Калі вы адказалі станоўча на ўсе пытанні, ваша кватэра (дом) у бяспецы.

А. ЗЕНАЎ, першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/