Тэлевізар ад "Звязды" зноў на Дзятлаўшчыне



Анатоль Аляксандравіч Бузук вось ужо дваццаць год выпісвае беларускамоўную рэспубліканскую газету "Звязда". Таксама верыць у поспех, і фартуна ў адказ шчыра ўсміхнулася яму.

— Я вельмі рады, што атрымаў ад маёй любімай газеты такі добры прыз, — кажа пенсіянер.
— Газета "Звязда" мне вельмі падабаецца. Выпісваю яе шмат год, вось і на першае паўгоддзе 2011 года я ўжо зноў аформіў падпіску. У газеце шмат карыснай і цікавай інфармацыі. Тут і навіны, і парады па гаспадарцы, і пра тое, што адбываецца ў свеце. Адным словам, у газеце ёсць усё і для кожнага. А самае галоўнае, што вабіць мяне ў "Звяздзе", гэта выданне на нашай роднай беларускай мове, як і наша раённая газета "Перамога". А цяпер, на жаль, гэта рэдкасць, — падкрэсліў падпісчык "Звязды".

— Так, газета сапраўды цікавая, — пацвярджае словы мужа жонка пераможцы Людміла Андрэеўна. — Я таксама з задавальненнем чытаю "Звязду", з нецярпеннем чакаю свежы нумар. Раней я працавала настаўніцай і для маёй прафесіі заўсёды знаходзіла ў газеце карысную інфармацыю. Тут і парады розныя, і навіны, і праграма тэлебачання.

На Дзятлаўшчыне ад "Звязды" гэта ўжо далёка не першы падарунак. Некалькі год таму ў розыгрышы прызоў падпісчыкаў жыхарка Дзятлава Тамара Юргілевіч выйграла халадзільнік, у снежні па выніках падпіскі на IV квартал 2010 года пенсіянерка Зінаіда Іосіфаўна Андрукевіч выйграла тэлевізар. Таксама падпісчыкі "Звязды" з Дзятлаўшчыны атрымліваюць іншыя падарункі — бытавую тэхніку айчыннай вытворчасці.

_____________________________________________________________________________________________________

Если ваш штат очень маленький, а без квалифицированной помощи бухгалтера никак не обойтись, то бухгалтерские услуги можно заказать и через интернет. Причем вам не придется бегать по кадровым агентствам. Ваш новый сотрудник и помощник придет к вам сам. Заполните необходимые анкеты и ждите.
_____________________________________________________________________________________________________

Прадстаўнік рэдакцыі газеты "Звязда", намеснік галоўнага рэдактара Уладзімір Аляксандравіч Здановіч расказаў аб розыгрышы:
— Кожны квартал па выніках падпіскі мы разыгрываем прызы. Больш за дваццаць чалавек атрымаюць прызы. Розыгрышы праводзяцца не толькі сярод чытачоў. Падарункі ад газеты таксама атрымліваюць кіяскёры "Белсаюздруку" і супрацоўнікі "Белпошты" за поўную рэалізацыю ўсіх экзэмпляраў. У асноўным прызы — гэта бытавая тэхніка беларускай вытворчасці: тэлевізары, мікрахвалевыя печы, электрычныя чайнікі, прасы, міксеры, тостары і іншыя падарункі. Звычайна прызы, невялікія па памеры, мы дасылаем па пошце. Больш буйныя — прывозім самі і ўручаем асабіста пераможцы. Дарэчы, па выніках розыгрышу за першы квартал нашы падпісчыкі атрымалі 7 тэлевізараў "Віцязь" і іншыя каштоўныя падарункі.

— Якая галоўная мэта вашай акцыі? — спытала я ў намесніка галоўнага рэдактара "Звязды".
— У першую чаргу — як мага часцей выязджаць ва ўсе, нават самыя далёкія куточкі Беларусі, каб сустрэцца з простымі людзьмі, быць бліжэй да нашай аўдыторыі, да нашых чытачоў. I, зразумела, каб нашы самыя актыўныя падпісчыкі атрымлівалі прызы ад нашай газеты.

— Колькі зараз "Звязда" мае падпісчыкаў?
— Больш за 30 тысяч. Сярод іх шмат пастаянных, — адказаў Уладзімір Аляксандравіч Здановіч.

Н. ТРАХІМОВІЧ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/