ТАЛЕНТ АЛЕНЫ ВАСІЛЕВІЧ



22 снежня беларускай пісьменніцы Алене Васілевіч спаўняецца 90 гадоў. Яна -- заслужаны работнік культуры Беларусі, увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры як аўтар аўтабіяграфічнай прозы.

Нарадзілася Алена Васілевіч у вёсцы Ліпнікі Слуцкага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі паступіла ў Слуцкае педагагічнае вучылішча, затым на літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута.

Творчы шлях Алены Васілевіч пачаўся з вершаў. Аднак першы сур'ёзны твор, які пісьменніца прадставіла чытачам, стала аповесць "На прасторах жыцця", апублікаваная ўпершыню ў часопісе "Беларусь". Аповесць прысвечана маладым людзям, якія прайшлі суровыя выпрабаванні вайны.

Галоўная тэма творчасці Алены Васілевіч -- гэта праблемы сям'і, выхаванне дзяцей, маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Шмат Алена Васілевіч пісала для дзяцей. Яе казка "Калінавая рукавічка" ўвайшла ў беларускую дзіцячую класіку.

Алена Васілевіч -- аўтар звыш 20 кніг. Найбольш значны твор -- гэта трылогія "Пачакай, затрымайся". Многія старонкі твора прысвечаны жыццю сялян на Любаншчыне ў 80-я гады, дзе, застаўшыся без бацькоў, Алена Васілевіч расла і выхоўвалася ў сваякоў. За трылогію пісьменніца ў 1976 годзе ўдастоена звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР.

Шмат гадоў Алена Васілевіч уваходзіла ў склад Усесаюзнага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры, неаднаразова выбіралася ў праўленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, праўленне Літфонду Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна ўзнагароджана ордэнам "Знак пашаны", медалямі, шматлікімі ганаровымі граматамі.

Больш поўна даведацца пра творчасць Алены Сямёнаўны Васілевіч можна на мерапрыемствах, які пройдуць у бібліятэках Дзятлаўскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. Таксама будуць аформлены кніжныя паліцы твораў пісьменніцы.

В. ВАЙТУШКА, метадыст Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/