ТАБЕ, МАЯ КРАІНА!



Рэспубліканскі праект БРСМ "100 ідэй для Беларусі" стартаваў у верасні 2011 года, аднак цікавасць моладзі да яго аказалася настолькі вялікай, што ён стаў ужо па сутнасці бестэрміновым. У першыя месяцы дзеяння праекта арганізатарам прыйшлі больш за паўтары тысячы заявак. Такім чынам, адпала пытанне пра тэрміны правядзення мерапрыемства. Назва праекта засталася ўсё той жа, хаця лічба "100" цяпер -- сімвалічная.

Нагадаем, што моладзевы праект "100 ідэй для Беларусі" рэалізоўваецца грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Ён накіраваны на прыцягненне моладзі да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, на стымуляванне грамадзянскіх ініцыятываў.

Арганізатараў цікавяць інавацыйныя праекты, якія прадстаўляюць практычную цікавасць і значнасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Сваімі ідэямі маюць магчымасць падзяліцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Як паказаў аналіз папярэдніх заявак, вялікую цікавасць у моладзі выклікае мадэрнізацыя адукацыйнага працэсу, здаровы лад жыцця, інтэрнэт-тэхналогіі. Цікавых прапановаў шмат, і, хутчэй за ўсё, большасць з іх будзе ажыццяўляцца.

Ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны "100 ідэй для Беларусі" пачалі "збіраць" са снежня 2012 года. Тут размешчаны спецыяльныя паштовыя скрыні "Скарбонкі ідэй" для збору заявак у межах рэспубліканскага праекта.

Раённы камітэт ГА "БРСМ" і аддзел па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама запрашаюць і працоўную моладзь раёна прыняць удзел у праекце.

Свае ідэі і праекты, накіраваныя на эканамічную сферау, грамадзянскае выхаванне, экалогію і энергазберажэнне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, сямейных каштоўнасцяў, можна дасылаць на e-mail Дзятлаўскага раённага камітэта ГА "БРСМ": drk-888@rambler.ru або на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56. Тэлефоны для даведак: 2-52-61, 2-52-63.

"100 ідэй для Беларусі" -- гэта падтрымка і рэалізацыя моладзевых амбіцыйных праектаў, інавацыйных вынаходніцтваў і ідэй!

"100 ідэй для Беларусі" -- гэта рэальны шанц заявіць аб сваім таленце на ўсю краіну!

"100 ідэй для Беларусі" -- гэта ўнікальная магчымасць прадэманстраваць сваю маладую энергію і ініцыятыву, талент і творчы патэнцыял для таго, каб наша Беларусь стала яшчэ больш прыгожай і паспяховай.

С. ВАЛЧКЕВІЧ, першы сакратар раённага камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/