Святыні знаходзяцца ў Наваельні



У Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры знаходзіцца куфэрак з частачкамі мошчаў угоднікаў Божых, да якіх кожны можа прыкласціся, звяртаючыся са сваёю бядою і просьбаю. Нездарма ж слова "мошчы" паходзяць ад рускага слова "мощь", што азначае сіла. Угоднікі Божыя маюць асаблівую сілу і смеласць прасіць Госпада аб яго вялікай міласці да людзей.

Для таго, каб як мага больш людзей прыклаліся да вялікай святыні Праваслаўя, настаяцель манастыра архіепіскап Гурый благаславіў выезды з цудатворнай іконай Елісея Лаўрышаўскага і каўчэжцам з мошчамі па прыходах Навагрудскай епархіі.

19 і 20 сакавіка каўчэжац з мошчамі 16 святых угоднікаў Божых будзе знаходзіцца ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня.

Усе жадаючыя могуць з малітваю пра дапамогу і заступніцтва прыкласціся да святыняў, падаць запіскі, набыць царкоўную прадукцыю манастыра.

Ігумен ЯЎСЕВІЙ, намеснік Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/