Свята вёскі Дварэц



Яно прайшло 16 чэрвеня. Вяскоўцаў віншавалі работнікі мясцовага Дома культуры, а таксама артысты з Дзятлава.

Песнямі жыхароў Дварца парадавала і ветэранская вакальная група гэтай вёскі.

Удзел у свяце прынялі гродзенскія артысты — М. Сокал разам са сваім калектывам, віртуоз-балалаечнік А. Варанішча.

Спонсарскую дапамогу ў арганізацыі свята аказалі Дварэцкі льнозавод, СВК "Дварэц-Агра", прадпрыемства "Белтэрміз", індывідуальныя прадпрымальнікі В. Жых, А. Губко, Д. Баранаў.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/