СВЕЧКА ГАРЭЛА НА СТАЛЕ...



З чаго пачынаецца ароматэрапія? Калі спытаць аб гэтым спецыяліста, ён скажа -- з аромасвечак. Аромасвечкі -- гэта гатовы прадукт, з разлічанай дозай эфірных масел і гарманічна падабраным складам. Вось чаму ўсе, хто пачынае займацца такой прывабнай справай, як ароматэрапія, пачынаюць сваё знаёмства са светам водараў менавіта са свечак.

Працуе аромасвечка вельмі проста. Агонь у свечцы разагравае эфірнае масла, якое ўваходзіць у склад свечкі, і прастора напаўняецца гамай дзіўных водараў. Аромасвечкі дапамагаюць зняць стрэс, павысіць канцэнтрацыю ўвагі, расслабіць цела, супакоіць душу. Яны ствараюць утульную атмасферу, якая падтрымліваецца цяплом і святлом агню.

Яшчэ адзін немалаважны фактар -- лячэбнае выкарыстанне аромасвечак. Як сцвярджаюць экстрасэнсы, любы агонь ачышчае энергетыку як вашага дома, так і вашу асабістую, а агонь свечкі максімальна камфортны для таго, каб на яго можна было доўга глядзець. Акрамя таго, эфірнае масла валодае разнастайнасцю карысных уласцівасцяў, дабратворна ўплываючы на здароўе і псіхічны стан чалавека. Ну і, зразумела, дом, у якім гараць свечкі, прыемна пахне, выглядае вельмі стыльна, прыгожае і ўтульна.

А да свята аромасвечкі вельмі лёгка задэкарыраваць, і тады чароўная атмасфера вашага дома надоўга запомніцца і вам, і вашым гасцям.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/