СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ВОДНА-БАЛОТНЫХ УГОДДЗЯЎ



Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў штогод праводзіўся 2 лютага. У 1997 годзе ў іранскім горадзе Рамеер была падпісана канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, маючых міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражывання водаплаваючых птушак (Рамсарская канвенцыя).

На 1 лютага 2013 года да Рамсарскай канвенцыі далучылася 160 краін. Больш за 1912 водна-балотных угоддзяў агульнай плошчай больш за 186 млн. га ва ўсім свеце ўключаны ў Рамерскі спіс.

Беларусь далучылася да Рамсарскай канвенцыі ў 1999 годзе. У цяперашні час у Беларусі захоўваецца 9 Рамсарскіх тэрыторый міжнароднага значэння: Бярэзінскі біясферны запаведнік, буйнейшыя ў Еўропе нізінныя балоты Спораўскае і Зване, буйныя верхавыя балоты Беларускага Паазер’я Ельня і Асвейскае, комплекс пераходных і нізінных балот Палескай нізіны, Альманскія балоты, а таксама комплекс балот, лясоў і лугоў у пойме ракі Прыпяць – сярэдняя Прыпяць, Котра, Прастыр.

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна працякае 90 рэк і ручаёў агульнай працягласцю 966 кіламетраў. Таксама на тэрыторыі раёна ёсць 40 вадаёмаў і 2 вадасховішчы. На вадасховішчах размешчаны 2 гідраэлектрастанцыі. Плошча прыбярэжных палос складае 4100 гектараў. У межах раёна размешчана частка Рэспубліканскага заказніка “Ліпічанская пушча” і гідралагічны заказнік мясцовага значэння “Трасцянка-Моргаль”. Водна-балотныя ўгоддзі раёна ў асноўным размешчаны на тэрыторыі дадзеных заказнікаў.

Д. БАЛЬКОЎСКІ, начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/