СУСТРЭЧА З КІРАЎНІЦТВАМ РАЁНА



На пачатку сакавіка адбылася сустрэча жаночага актыву з кіраўніцтвам раёна. На ёй прысутнічалі старшыня райвыканкама І. Крахмальчык, кіраўнік спраў райвыканкама Т. Шавель, начальнік фінансавага аддзела І. Жэгала, старшыня райкама прафсаюза АПК У. Казак, старшыня раённага жансавета А. Жадзейка і яе намеснік Г. Чура, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне А. Навічэнкава, інспектар аддзела адукацыі Л. Саванец, а таксама актывісткі жаночага руху, працаўніцы раёна.

У сваіх выступленнях прамоўцы спыніліся на значнай ролі жанчын у сучасным грамадстве, на вялікім укладзе жанчын у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

У час сустрэчы былі ўшанаваны лепшыя работніцы, прадстаўніцы СВК, прамысловых прадпрыемстваў, сацыяльнай сферы. Сярод іх – працаўніцы сельгаскааператываў раёна І. Варнакова, Т. Калодка, Г. Ражко, С. Патапава, І. Іванашка, В. Максімава, А. Мартулёва, В. Баброўская, А. Каско і іншыя.
За старанную працу жанчынам падзякавалі і ўручылі каштоўныя падарункі старшыня райвыканкама І. Крахмальчык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК У. Казак.

Пра набыткі і планы жаночага руху раёна расказалі старшыня жансавета А. Жадзейка і яе намеснік Г. Чура. Прыемнай навіной падзяліліся яны з прысутнымі: падведзены вынікі абласнога этапу конкурсу “Жанчына года-2012” і далей да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе вылучана Тамара Уладзіміраўна Крывеня, настаўніца геаграфіі Наваельнянскай СШ, кіраўнік музея “Дзеці ліхалецця”. 15 сакавіка яна паедзе ў сталіцу для ўдзелу ў рэспубліканскай урачыстасці.

І. ІВАНАВА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/